Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

ЗАТ «АЗТМ» Беларускай чыгункі зрабіла кантэйнеры-цыстэрны для беларускай станцыі ў Антарктыдзе

19 лютага 2021

ЗАТ «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання» (ЗАТ «АЗТМ») Беларускай чыгункі вырабіла і адправіла на беларускую станцыю ў Антарктыдзе канструкцыю з двух кантэйнераў-цыстэрнаў мадэлі Т11-254, збудаваных у адну лінію. Яны будуць выкарыстаны ГУ «Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў» для захоўвання дызельнага паліва і харчавання электрастанцыі.

Канструкцыя ўяўляе сабой два кантэйнера-цыстэрны мадэлі Т11-254 злучаныя трубаправодам і абсталяваныя спецыяльным мосцікам для зручнасці эксплуатацыі. Так як Антарктыда мае спецыфічны клімат і з'яўляецца марскім запаведнікам, пры вырабе канструкцыі ўлічаны ўсе патрабаванні экалагічнай бяспекі. Для дадатковай абароны ад уцечкі дызельнага паліва зліўныя прыборы абсталяваныя шаравымі кранамі.

Кантэйнеры-цыстэрны мадэлі Т11-254 умяшчальнасцю 25,4 тыс. літраў прызначаны для бяспечнага транспартавання ва ўнутраных і міжнародных зносінах (аўтамабільным, чыгуначным і водным транспартам), а таксама для захоўвання вадкіх бяспечных і небяспечных грузаў. Дадзеная мадэль абсталявана цеплаізаляцыяй і сістэмай разагрэву грузаў. Усе элементы сістэмы разагрэву, як і цыстэрна кантэйнера выраблены з нержавеючай сталі высокага класа.

Па папярэдніх дадзеных кантэйнеры-цыстэрны прыбудуць на беларускую станцыю ў Антарктыдзе ў сакавіку-красавіку 2021 года.

У планах ДУ «Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў» набыццё яшчэ двух-трох адзінак прадукцыі падобнага тыпу для аснашчэння і пашырэння плошчаў захоўвання дызельнага паліва.

ЗАТ «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання» Беларускай чыгункі было створана 28 снежня 2016 года. У цяперашні час яно ўяўляе сабой сучаснае высокатэхналагічнае прадпрыемства па выпуску грузавога рухомага саставу (вагоны-платформы, вагоны-цыстэрны) і вытворчасці кантэйнераў-цыстэрнаў. ЗАТ «АЗТМ» паставіла ўжо больш за 3 500 адзінак прадукцыі для кампаній Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год