Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія ветэраны, паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!

22 лютага 2021

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

23 лютага ў гісторыі нашай краіны – гэта асаблівы дзень, калі ўсе мы па традыцыі ўшаноўваем абаронцаў Айчыны, аддаём даніну павагі воінам і ветэранам усіх пакаленняў, падарыў нам мір і свабоду.

Неацэнны ўклад у абарону Радзімы ўнеслі і работнікі чыгуначнага транспарту. Мы заўсёды будзем памятаць ратныя подзвігі ўсіх тых, хто змагаўся на фронце і самааддана працаваў у тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ваша стойкасць духу, адданасць і любоў да роднай зямлі з'яўляюцца для нас прыкладам сапраўднага патрыятызму, вышэйшай доблесці і мужнасці. Нізкі паклон вам, паважаныя ветэраны!

Самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці – гэта мір і згода, спакой і стабільнасць, таму абавязак кожнага сапраўднага мужчыны берагчы і абараняць сваю Радзіму, сваю сям'ю і бацькоўскі дом, добрасумленна работаць на карысць сваёй краіны. Ад кожнага з нас сёння напрамую залежыць надзейнае функцыянаванне чыгуначнага транспарту па забеспячэнні перавозак пасажыраў і грузаў, павышэнне эфектыўнасці яго работы і далейшае ўмацаванне іміджу Беларускай чыгункі як надзейнага бізнес-партнёра на міжнародным рынку транспартных паслуг.

Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем'ям моцнага здароўя і аптымізму, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях. Хай жыццё кожнага з вас будзе поўным падстаў для гонару сабой, сваімі справамі, учынкамі і дасягненнямі, а сэрца будзе сагрэта цяплом, клопатам і любоўю.


Начальнік Беларускай чыгункі   У. М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай
галіновай прафсаюзнай
арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў          В.М. Какора

Старшыня арганізацыі
ветэранаў
Беларускай чыгункі                      С.П.Гогалеў

Да спісу навін за 2021 год