Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

«Тое, што дорага і блізка ...» – беларускія чыгуначнікі пра сваю малую Радзіму

18 снежня 2020

Беларуская чыгунка прадстаўляе спецыяльны праект, прысвечаны году малой Радзімы. Гэта вынік вялікай работы журналістаў газеты «Чыгуначнік Беларусі». Нагадаем, у Рэспубліцы Беларусь 2018-2020 гады прайшлі пад знакам Года малой радзімы. На працягу трох гадоў на старонках галіновага выдання выйшлі публікацыі аб усіх 118 раёнах краіны. Варта адзначыць, што ў цяперашні час чыгунка праходзіць па тэрыторыі 99 з іх і ахоплівае больш за 2000 населеных пунктаў Беларусі.

У аснове кожнага артыкула гісторыя, прыроднае багацце, знакамітыя землякі і самыя прыкметныя славутасці рэгіёну плюс асабістае стаўленне да гэтага кутка роднай Беларусі, прадстаўленае вачыма чыгуначнікаў-ураджэнцаў гэтых мясцін.

За рэалізацыю гэтага праекта творчы калектыў рэдакцыі стаў лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу «Залатое пяро – 2020», які штогод праводзіць ГА «Беларускі саюз журналістаў», а таксама лаўрэатам рэспубліканскага творчага конкурсу "Пад знакам Года малой Радзімы!» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Цяпер унікальны летапіс малой Радзімы з чыгуначным акцэнтам даступны на афіцыйным інтэрнет-сайце беларускай магістралі www.rw.by. Усе публікацыі аб'яднаны ў адзіны раздзел. Раён Беларусі, які вас цікавіць, можна выбраць на інтэрактыўнай карце, таксама даступны пошук па назве і спіс раёнаў па абласцях.


Да спісу навін за 2020 год