Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Год таму заработал мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» і адзіны раздзел «Паслугі пасажырам» на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі

03 снежня 2020

З 2 снежня 2019 года карыстальнікам смартфонаў і планшэтаў сталі даступныя афіцыйны мабільны дадатак Беларускай чыгункі «БЧ.Мой поезд» і абноўлены раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце pass.rw.by.

У дадзеных сэрвісах маецца магчымасць афармлення праязных дакументаў на цягнікі з нумараванымі і ненумараванымі месцамі. Таксама карыстальнікам даступны сэрвіс «Анлайн-табло», іх асабісты кабінет, падрабязная даведачная інфармацыя па пытаннях, звязаных з перавозкай пасажыраў і багажу, а на сайце pass.rw.by дадаткова - падрабязная інфармацыя пра вакзалы і пункты продажу білетаў, дадатковыя паслугі для пасажыраў .

З моманту запуску новых электронных сэрвісаў з іх дапамогай было аформлена звыш 2 800 000 білетаў на цягнікі з нумараванымі і ненумараванымі месцамі.

У сапраўдны момант мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» на свае прылады на платформах Android і iOS усталявалі ўжо больш 171 000 чалавек.

За першы год работы мабільнага дадатка «БЧ. Мой поезд» з яго дапамогай пасажыры набылі каля 1 140 000 электронных білетаў, гэта больш за 40% ад усіх праязных дакументаў, аформленых праз інтэрнэт.

Беларуская чыгунка пастаянна работае над удасканаленнем мабільнага дадатка «БЧ. Мой поезд», яго аптымізацыяй сістэмы і даданнем новых магчымасцяў. На працягу года было выпушчана 15 абнаўленняў дадатка для платформы Android і 10 абнаўленняў для платформы iOS.

Таксама штодня тысячы пасажыраў набываюць білеты на афіцыйным сайце www.rw.by. Яго абноўлены раздзел «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by) дае магчымасць афармлення праязных дакументаў непасрэдна пры праглядзе раскладу без неабходнасці пераключэння на іншыя рэсурсы.

Са снежня 2019 года па лістапад 2020 га праз сайт www.rw.by аформлена 1 670 000 электронных білетаў, гэта амаль 60% праязных дакументаў ад усіх праязных дакументаў, аформленых за гэты перыяд праз інтэрнэт.

Што тычыцца пераваг пасажыраў - праз мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» часцей афармляюць білеты на цягнікі з ненумараванымі месцамі (89% білетаў), а праз раздзел «Паслугі пасажырам» - білеты на цягнікі з нумараванымі месцамі (звыш 70% білетаў).

Электронныя сэрвісы Беларускай чыгункі запатрабаваны ў пасажыраў і з кожным месяцам іх папулярнасць працягвае расці. Так, у лістападзе 2020 года праз мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» і на сайце pass.rw.by было аформлена звыш 39% ад агульнага ліку білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі. Для параўнання год таму па выніках лістапада 2019-га доля білетаў, аформленых праз інтэрнэт, складала 26,5%. Пры гэтым колькасць афармляемых штомесяц білетаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній у параўнанні са снежнем 2019 года вырасла ў 4 разы.

Беларуская чыгунка працягвае развіццё беспапяровых тэхналогій і дыстанцыйных сэрвісаў, імкнецца зрабіць іх максімальна простымі і зручнымі для пасажыраў.

З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам пры афармленні праязных дакументаў карыстацца электроннымі каналамі продажаў. Гэта хутка, зручна і бяспечна.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год