Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўпрыгожыць найбуйнейшыя вакзалы краіны да калядных і навагодніх свят

02 снежня 2020

Беларуская чыгунка пачала ўпрыгожваць вакзальные комплексы.

Да навагодніх і калядных святаў ужо змяніўся чыгуначны вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі. Пры афармленні залаў выкарыстоўваліся гірлянды ў чырвона-залатой і сіне-срэбнай каляровай гаме. Навінкай гэтага года сталі пухнатыя ялінкі з фібраоптыкай, устаноўленыя паміж эскалатарамі.

На трэцім паверсе будынка традыцыйна размясцілася тэматычная фотазона. На гэты раз госці і жыхары сталіцы змогуць папоўніць свой сямейны альбом фатаграфіямі на фоне «Палярнага экспрэса» у кампаніі эльфаў. На стварэнне дадзенай інсталяцыі работнікаў беларускай магістралі натхніла казка Крыса Ван Оллсбурга пра маленькага хлопчыка, які не верыў у цуды і напярэдадні Калядаў адправіўся на казачным цягніку да Паўночнага полюсу, каб асабіста пераканацца ў існаванні Санта-Клаўса. Трэба адзначыць, што фотазона ў выглядзе казачнай платформы 9 3/4 з вядомай кінасагі Джоан Роўлінг пра Гары Потэра, устаноўленая на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі ў мінулым годзе, карысталася ў пасажыраў Беларускай чыгункі асаблівай папулярнасцю.

Акрамя таго, на Прывакзальнай плошчы ў асяроддзі святлівых снегавікоў вырасла навагодняя елка. Яна выканана са штучнага матэрыялу, ўпрыгожана 2,5 тысячамі шароў рознага дыяметра, сняжынкамі, званочкамі і светлавымі фігурамі анёлаў, а таксама палутаракиламетровай гірляндай. Дарэчы, галоўная чыгуначная елка кожны год радуе новым дызайнам.

Упрыгожваць чыгуначныя вакзалы пачалі таксама ў Баранавічах, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Магілёве і іншых гарадах нашай краіны. Плануецца, што да сярэдзіны снежня яны ўсе заззяюць святочнымі агнямі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2020 год