Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Беларускай чыгунцы 27 снежня споўніцца 158 гадоў

24 снежня 2020

27 снежня 1862 года (15 снежня па старым стылі) з платформы станцыі Парэчча адправіўся першы цягнік па тэрыторыі Беларусі. На беларускай зямлі пачаў эксплуатавацца чыгуначны ўчастак Гродна–Парэчча, які быў пабудаваны ў рамках Санкт-Пецярбургска–Варшаўскай магістралі.

За 158 гадоў Беларуская чыгунка прайшла вялізны шлях – ад аднакалейнай лініі да разгалінаванай чыгуначнай сеткі краіны, працягласцю больш за 5,5 тысяч кіламетраў.

Сёння беларуская магістраль уяўляе сабой магутны транспартны комплекс з вялікім тэхнічным і інтэлектуальным патэнцыялам, які ў поўным аб'ёме забяспечвае патрэбнасці насельніцтва і прадпрыемстваў краіны ў перавозках пасажыраў і грузаў.

Маршрутная сетка чыгункі ахоплівае больш за 2100 населеных пунктаў. Штогод БЧ перавозіць у сярэднім каля 150 мільёнаў тон грузаў і каля 80 мільёнаў пасажыраў.

У цяперашні час аднымі з найважнейшых прыярытэтаў для Беларускай чыгункі з'яўляюцца: выхад на якасна новы ўзровень транспартнага абслугоўвання пасажыраў і грузаўладальнікаў з улікам патрабаванняў часу, абнаўленне і мадэрнізацыя інфраструктуры і рухомага саставу, павышэнне транзітнай прывабнасці краіны.

У бягучым годзе на Беларускай чыгунцы быў рэалізаваны шэраг значных праектаў.

Сярод іх – адкрыццё ў чэрвені рэгулярнага руху электрацягнікоў па маршруце Светлагорск–Жлобін–Мінск у рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін–Калінкавічы. Пасля завяршэння гэтага праекта доля электрыфікаваных чыгуначных участкаў складзе 25% ад агульнай працягласці чыгуначных ліній.

Таксама была працягнута работа па абнаўленні рухомага саставу. На магістраль паступіла яшчэ 3 сучасных дызель-цягніка ДП6, якія ў цяперашні час курсіруюць паміж сталіцай Беларусі і абласнымі цэнтрамі.

Вялікая ўвага ўдзялялася павышэнню якасці абслугоўвання пасажыраў, развіццю дыстанцыйных сэрвісаў продажы праязных дакументаў: мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і абноўленага раздзелу «Паслугі пасажырам» на афіцыйным сайце чыгункі. Сёння ўжо кожны трэці пасажыр набывае білеты на цягнікі з нумараванымі месцамі праз Інтэрнэт.

2020 год для Беларускай чыгункі быў адзначаны шэрагам юбілейных дат і знакавых падзей.

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай айчыннай вайне, было арганізавана святочнае афармленне чыгуначных вакзалаў, закладзена «Алея памяці» паблізу станцыі Мінск-Пасажырскі, для пасажыраў праведзена акцыя «Павіншуй родных разам з БЧ». Знакавай падзеяй стала завяршэнне сумеснага праекта з ГКК «Лінія Сталіна» – стварэнне экспазіцыі «Наш бронецягнік», прысвечанай працоўнаму і ратнаму подзвігу ўсіх пакаленняў чыгуначнікаў.

У ліпені ў абноўленым будынку вакзала станцыі Заслонава адбылося ўрачыстае адкрыццё 65-га сезона летніх перавозак Дзіцячай чыгункі ім. К.С. Заслонава.

Напярэдадні Дня нараджэння Беларускай чыгункі каля 500 лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў былі адзначаны галіновымі ўзнагародамі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Тэгі: 158 гадоў
Да спісу навін за 2020 год