Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

9 снежня адкрываецца папярэдні продаж білетаў на цягнік «Навагодні экспрэс» Дзіцячай чыгункі ім. К.С.Заслонова

07 снежня 2020

У першае навагодняе падарожжа ў цяперашнім святочным сезоне цягнік Дзіцячай чыгункі ім. К.С. Заслонава адправіцца 24 снежня ў 12.40. Ён будзе курсіраваць па Дзіцячай чыгунцы ў дні зімовых канікул, калядных і навагодніх святаў з 24 снежня 2020 года па 7 студзеня 2021 года ўключна.

24 снежня 2020 года цягнік зробіць два рэйса ў 12.40 і 16.00.

25, 26, 27 снежня 2020 года і 2, 3 і 7 студзеня 2021 года можна будзе здзейсніць вандраванне на «Навагоднім экспрэсе» у 11.00, 12.40, 14.20 і 16.00.

31 снежня 2020 года цягнік адправіцца са станцыі «Заслонава» ў 11.00, 12.40 і 14.20, а 1 студзеня 2021 года – у 12.40, 14.20 і 16.00.

Пасажыры праедуць па маршруце – ад станцыі «Заслонава» праз станцыю «Піянерская» да станцыі «Сасновы Бор» і назад. Час у шляху складзе 1 гадзіну 30 хвілін.

Суправаджаць гасцей у цягніку будуць героі любімых казак, а на станцыі «Сасновы Бор» для дзяцей і іх бацькоў у гэтым сезоне Дзіцячая чыгунка сумесна з Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне «У снежным царстве, у марознай дзяржаве». На лясной паляне яны сустрэнуцца з Дзедам Марозам, Снягуркай, Снегавіком, Нязнайкай, Карлсанам, Бабай-Ягой і іншымі папулярнымі казачнымі персанажамі і героямі вядомых мультфільмаў.

Дзеці таксама змогуць пастраляць у ціры пластмасавымі шарыкамі, зрабіць фота на памяць з Дзедам Марозам і Снягуркай, пракаціцца на санках і поні, пакарміць жывёл у жывым кутку і загадаць жаданне, якое абавязкова збудзецца. Акрамя таго будуць працаваць дзіцячыя каруселі, гандлёвыя кропкі харчавання і цацак.

27 снежня ў Дзень нараджэння Беларускай чыгункі для юных пасажыраў «Навагодняга экспрэса» будзе арганізавана пазнавальная віктарына, прысвечаная гісторыі беларускай магістралі. У ёй змогуць прыняць удзел усе жадаючыя.

З мэтай захавання здароўя юных пасажыраў, прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый, а таксама стварэння камфортных умоў праезду ў цягніку «Сталічны экспрэс» прадугледжана рассадка з улікам сацыяльнай дыстанцыі. Акрамя таго, на працягу ўсяго дня будзе праводзіцца санітарная апрацоўка рухомага саставу. Наведвальнікам Дзіцячай чыгункі неабходна абавязкова выконваць масачны рэжым. Продаж масак, у тым ліку, будзе арганізаван на вакзале станцыі «Заслонава».

Кошт святочнага падарожжа на «Навагоднім экспрэсе» складае 19 рублёў. Білеты з 9 снежня можна набыць праз інтэрнэт-сэрвіс ByCard, а таксама ў касе на вакзале станцыі «Заслонава» Дзіцячай чыгункі (пр. Незалежнасці, 86) па аўторках – пятніцах з 9.00 да 17.00, субота з 9.00 да 17.30 (перапынак з 13.40 да 14.10). З 24 снежня білетная каса будзе ў рэжыме работы Дзіцячай чыгункі.

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце Дзіцячай чыгункі можна атрымаць па тэлефоне ў Мінску 237-65-75, 270-18-75, а таксама на сайце Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі https://minsk.rw.by/social_sphere/children_railway/rezhim_raboty/.

Дзіцячая чыгунка запрашае мінчан і гасцей сталіцы здзейсніць займальнае навагодняе падарожжа на цягніку і атрымаць незабыўныя ўражанні.



Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2020 год