Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

30 снежня 2020 года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра» у новым фармаце

23 снежня 2020

«Адзіны дзень пасажыра» праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна, пачынаючы з 2015 года. 4 разы на год прадстаўнікі пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў чыгункі сустракаюцца з пасажырамі на чыгуначных вакзалах краіны з мэтай вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі.

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй і ў мэтах захавання здароўя пасажыраў у снежні гэтага года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра» ў анлайн-фармаце.

Напярэдадні мерапрыемства 28-30 снежня грамадзяне змогуць задаць свае пытанні спецыялістам БЧ праз Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі па нумары 151, зазначыўшы, што пытанне зададзена ў рамках «Адзінага дня пасажыра». Адказы будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by).

30 снежня 2020 года на працягу трох гадзін на пытанні пасажыраў адкажуць кіраўнікі пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі. Задаць свае пытанні можна будзе з 11-00 да 14-00 па тэлефоне Кантакт-цэнтра БЧ 151.

Як паказвае практыка, правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму ўдасканальванню пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці аказваемых паслуг.

Беларуская чыгунка адкрыта для сувязі з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Адказы на пытанні, зададзеныя падчас правядзення «Адзінага дня пасажыра» 24.09.2020


Да спісу навін за 2020 год