Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

24 снежня цягнік «Навагодні экспрэс» адправіцца ў першы рэйс па Дзіцячай чыгунцы ім. К.С. Заслонава

23 снежня 2020

24 снежня 2020 года ў 12.40 першы ў гэтым святочным сезоне цягнік, кіраваны юнымі чыгуначнікамі, адправіцца з перона станцыі Заслонава. Ён будзе курсіраваць па Дзіцячай чыгунцы ў дні зімовых канікул, калядных і навагодніх святаў з 24 снежня 2020 года па 7 студзеня 2021 года ўключна.

24 снежня 2020 года цягнік зробіць два рэйса ў 12.40 і 16.00.

25, 26, 27 снежня 2020 года і 2, 3 і 7 студзеня 2021 года можна будзе здзейсніць падарожжа на «Навагоднім экспрэсе» ў 11.00, 12.40, 14.20 і 16.00.

31 снежня 2020 года цягнік адправіцца са станцыі «Заслонава» ў 11.00, 12.40 і 14.20, а 1 студзеня 2021 года – у 12.40, 14.20 і 16.00.

Суправаджаць гасцей ў цягніку будуць героі любімых казак. На станцыі «Сасновы Бор» дзяцей і іх бацькоў чакае сустрэча з Дзедам Марозам і іншымі казачнымі персанажамі падчас тэатралізаванага прадстаўлення «У снежным царстве, у марознай дзяржаве», падрыхтаванага Дзіцячай чыгункай сумесна з Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў, і яшчэ шмат розных прыемных сюрпрызаў.

27 снежня ў Дзень нараджэння Беларускай чыгункі для юных пасажыраў «Навагодняга экспрэса» будзе арганізавана пазнавальная віктарына, прысвечаная гісторыі беларускай магістралі. У ёй змогуць прыняць удзел усе жадаючыя.

З мэтай захавання здароўя юных пасажыраў, прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый, а таксама стварэння камфортных умоў праезду ў цягніку «Сталічны экспрэс» прадугледжана рассадка з улікам сацыяльнай дыстанцыі. Акрамя таго, на працягу ўсяго дня будзе праводзіцца санітарная апрацоўка рухомага саставу.

Звяртаем увагу! Наведвальнікам Дзіцячай чыгункі неабходна абавязкова выконваць масачны рэжым. Продаж масак, у тым ліку, будзе арганізавана на вакзале станцыі «Заслонава».

Білеты рэалізуюцца праз інтэрнэт-сэрвіс ByCard, а таксама ў касе на вакзале станцыі «Заслонава» Дзіцячай чыгункі (пр. Незалежнасці, 86).

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце Дзіцячай чыгункі можна атрымаць па тэлефоне ў Мінску 237-65-75, 270-18-75 або на сайце Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Калі вы яшчэ не зрабілі выбар, як цікава і з карысцю правесці выхадныя ці чым заняць дзіцяці падчас зімовых канікул Дзіцячая чыгунка чакае вас. Прыходзьце і не пашкадуеце!


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год