Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Калектыў рэдакцыі газеты «Чыгуначнік Беларусі» стаў лаўрэатам рэспубліканскага творчага конкурсу

25 лістапада 2020

Творчы конкурс «Пад знакам Года малой Радзімы!» праводзіла Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Усяго на конкурс паступіла 142 работы (16 з іх прадставілі рэспубліканскія СМІ, 120 – рэгіянальныя і 6 карпаратыўныя выданні).

У выніку калектыў «Чыгуначнікаў Беларусі» стаў уладальнікам дыплома 2 ступені ў намінацыі «Традыцыі і гісторыя роднага краю» за цыкл тэматычных артыкулаў, прысвечаных усім раёнам Беларусі. У яго стварэнні прыняў удзел кожны журналіст рэдакцыі – за 3 гады ўдалося ахапіць усю краіну. Асаблівасць цыклу ў тым, што героямі кожнага з 118 матэрыялаў, прысвечаных куткам нашай цудоўнай Беларусі сталі работнікі беларускай магістралі – ураджэнцы гэтых месцаў, якія распавялі пра дарагія іх сэрцу месца. Акрамя таго ў кожным артыкуле можна было даведацца пра славутасці і знакамітых землякоў. У выніку атрымаўся ўнікальны летапіс малой радзімы з чыгуначным акцэнтам. Усе артыкулы цыклу даступны ў асобным раздзеле на сайце газеты xpress.by.

Нагадаем, што ў траўні бягучага года за трохгадовы цыкл публікацый, прысвечаных Году малой радзімы, калектыў газеты стаў лаўрэатам Рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро-2020».

Сёння газета «Чыгуначнік Беларусі» з'яўляецца адным з найбуйнейшых галіновых выданняў. Яе тыраж складае каля 30 тысяч экзэмпляраў. У чэрвені 2021 года выданне адзначыць 85-годдзе з дня выхаду ў свет свайго першага нумара.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2020 год