Па аператыўных даных Беларуская чыгунка за 10 месяцаў перавезла ўнутры рэспублікі каля 30 млн тон грузаў
04 лістапада 2020
Па аператыўных даных Беларуская чыгунка за 10 месяцаў 2020 года перавезла ў мясцовых зносінах 29,6 млн тон грузаў, або 101% да аналагічнага перыяду 2019 года.
Асноўную наменклатуру грузаў склалі: будаўнічыя і лясныя грузы, нафта і нафтапрадукты, цэмент, хімічныя і мінеральныя ўгнаенні, прамысловая сыравіна і фармовачныя матэрыялы, лом чорных металаў і інш.
Беларуская чыгунка гатова выканаць усе заяўкі прадпрыемстваў на перавозку грузаў як унутры рэспублікі, так і за яе межы. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by у раздзеле «Грузавыя перавозкі».
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2020 год