Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дыстанцыйная купля білетаў запатрабавана ў пасажыраў Беларускай чыгункі

13 лістапада 2020

У тым, што тычыцца продажу электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі, у кастрычніку 2020 года праз мабільны дадатак «БЧ.Мой поезд» і раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце pass.rw.by было аформлена амаль 200 000 праязных дакументаў, што склала больш за 37% ад агульнага продажу.

Таксама Беларуская чыгунка пастаянна работае над прасоўваннем дыстанцыйных спосабаў куплі білетаў сярод пасажыраў цягнікоў з ненумараванымі месцамі. Адзначым, што многія пасажыры станоўча ацанілі зручнасць і прастату такіх пакупак – да прыкладу, на Магілёўскім аддзяленні ў кастрычніку доля праязных дакументаў, прададзеных праз тэрміналы самаабслугоўвання, склала звыш 11%.

Працягвае расці папулярнасць і электронных білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі. Так, у кастрычніку лік праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній, аформленых праз мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» і адзіны раздзел «Паслугі пасажырам» афіцыйнага сайта Беларускай чыгункі, вырас амаль на 15% у адносінах да папярэдняга месяца. А ў параўнанні са студзенем 2020 г. (на старце ўкаранення новай опцыі), актыўнасць продажу электронных білетаў у гэтым сегменце стала ў 2,7 разы вышэй.

У цэлым, дыстанцыйныя спосабы куплі білетаў – праз тэрміналы самаабслугоўвання, з дапамогай раздзела «Паслугі пасажырам» на сайце pass.rw.by і мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» – выбірае ўжо кожны 10-й пасажыр цягнікоў з ненумараванымі месцамі Беларускай чыгункі.

З улікам бягучай эпідэмічнай сітуацыі Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам для скарачэння сацыяльных кантактаў актыўна карыстацца дыстанцыйнымі каналамі продажу.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год