Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

5 гадоў споўнілася маршруту Мінск–Смалявічы цягнікоў гарадскіх ліній Беларускай чыгункі

06 лістапада 2020

Першы электрацягнік ЭПГ па гэтым маршруце адправіўся 6 лістапада 2015 года. Смалявічы сталі трэцім пасля Заслаўя і Рудзенска спадарожнікам сталіцы, куды сёння можна даехаць цягніком гарадскіх ліній. Маршрут праходзіць па адным з самых пасажыранапружаных участкаў беларускай магістралі, і запатрабаванасць у дадзенай транспартнай паслузе ў мясцовага насельніцтва тут стабільна высокая. У райцэнтры пражывае каля 15,5 тыс. чалавек, многія з якіх працуюць і вучацца ў Мінску. Таксама па ходу руху да Смалявічаў цягнікі гарадскіх ліній робяць 10 прыпынкаў, з іх 8 – за межамі Мінска.

Галоўная ідэя гарадскіх ліній – забяспечыць устойлівую транспартную сувязь сталіцы з гарадамі-спадарожнікамі. На станцыях – Мінск-Усходні і Мінск-Пасажырскі сфарміраваны транспартна-перасадачныя вузлы з усімі лініямі Мінскага метрапалітэна і наземным транспартам. Высокая правазная здольнасць і ўвязка з іншымі відамі грамадскага транспарта – усё гэта дазваляе гаварыць аб гарадскіх лініях, як аб неад'емнай частцы транспартнай сістэмы сталічнай агламерацыі.

Аб запатрабаванасці маршруту можна судзіць па дынаміцы пасажырапатоку. У 2016 годзе цягнікі гарадскіх ліній на ўчастку Мінск-Усходні–Смалявічы перавезлі 184,7 тыс. чалавек, праз год – 234,7 тыс., у 2018-м – ужо 295,8 тыс., а ў мінулым – чуць больш за 348 тыс. пасажыраў.  Няпростая эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ў 2020 годзе, нязначна знізіла аб'ёмы перавозак, аднак яны па-ранейшаму застаюцца папулярнымі на гэтым кірунку.

Запуск электрацягнікоў гарадскіх ліній паміж сталіцай і яе гарадамі-спадарожнікамі – гэта этапы планамернай работы беларускай магістралі па развіцці пасажырскіх перавозак і паляпшэнні якасці аказваемых паслуг насельніцтву. Зручнасць такіх маршрутаў відавочна: пасажыры з мінімальнымі затратамі часу могуць рабіць перасадку на іншыя віды грамадскага транспарта, што ў сваю чаргу дазваляе забяспечыць устойлівую сувязь буйных жылых мікрараёнаў, прамысловых зон, а таксама гарадоў-спадарожнікаў Мінска і населеных пунктаў, якія прымыкаюць да маршрутаў курсіравання электрацягнікоў ЭПГ. Акрамя таго, іх выкарыстанне скарачае нагрузку на навакольнае асяроддзе, вулічна-дарожную сетку і камунальны гарадскі транспарт, стрымліваючы рост патоку аўтамабіляў. У далейшых планах Беларускай чыгункі – арганізацыя руху цягнікоў гарадскіх ліній паміж сталіцай і гарадамі-спадарожнікамі Фаніпалем і Дзяржынскам.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год