Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У 1,3 разы павялічаны кантэйнерныя перавозкі па Беларускай чыгунцы за 9 месяцаў 2020 года

08 кастрычніка 2020

Паводле аператыўных дадзеных у студзені-верасні 2020 года па Беларускай чыгунцы перавезена больш за 700 тысяч кантэйнераў у ДФЭ. У параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года аб'ём перавозак павялічаны на 30%.

У аснове развіцця бізнесу кантэйнерных перавозак Беларускай чыгункі – забеспячэнне своечасовага руху транзітных цягнікоў, пашырэнне геаграфіі перавозак і стварэнне новых праектаў і сэрвісаў па паскоранай дастаўцы грузаў.

Перспектыўным напрамкам развіцця кантэйнерных перавозак застаюцца перавозкі ў зносінах Кітай–Еўропа–Кітай, у рамках якога за 9 месяцаў 2020 года па Беларускай чыгунцы прайшло больш за 380 тысяч кантэйнераў у ДФЭ, што ў 1,6 разы вышэй чым за аналагічны перыяд 2019 года.

Асноўныя маршруты пропуску кантэйнерных цягнікоў у зносінах Усход–Захад–Усход праходзяць праз памежны пераход Брэст/Цярэспаль. Кантэйнерны тэрмінал станцыі Брэст-Паўночны прадастаўляе бізнес-супольнасці паслугі па захоўванні, кансалідацыі кантэйнераў i своечасовай тэрмінальнай апрацоўцы. За 9 месяцаў 2020 года аб'ём перагруза на кантэйнерным тэрмінале станцыі Брэст-Паўночны вырас на 12% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019 года.

З улікам дынамічнага росту аб'ёмаў кантэйнерных перавозак Беларускай чыгункай, сумесна з удзельнікамі рынку транспартных паслуг, праводзіцца мэтанакіраваная работа па развіццю і стварэнню новых маршрутаў перавозак праз такія беларуска-польскія памежныя пераходы Брузгі/Кузніца Беластоцкая і Свіслач/Семянувка.

Так 2020/10/01 Беларускай чыгункай забяспечаны своечасовы пропуск паўнасастаўнага кантэйнернага цягніка, які рухаўся з Кітая ў Германію праз памежны пераход Брузгі/Кузніца Беластоцкая, з арганізацыяй поўнага комплексу паслуг па тэрмінальнай апрацоўцы кантэйнераў на беларускім баку.

Магутнасці Беларускай чыгункі дазваляюць забяспечыць далейшае развіццё кантэйнерных перавозак з задзейнічаннем інфраструктуры дадзенага беларуска-польскага памежнага перахода.

Яшчэ адзін важны напрамак дзейнасці Беларускай чыгункі – стварэнне ўмоў па развіцці экспартных перавозак і прасоўванні беларускай прадукцыі на знешнія рынкі збыту чыгуначным транспартам. За 9 месяцаў 2020 года кантэйнерныя перавозкі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Кітай павялічаны ў 1,8 разы і склалі больш за 15 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

Беларуская чыгунка зацікаўлена ў далейшым узаемадзеянні з суб'ектамі гаспадарання Рэспублікі Беларусь і развіцці экспартных паставак беларускай прадукцыі на знешнія рынкі збыту чыгуначным транспартам.

Таксама шэраг праектаў па арганізацыі міжнародных кантэйнерных перавозак, у тым ліку па мультымадальных маршрутах, рэалізуе дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» Беларускай чыгункі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год