Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Кіраўніцтва Беларускай чыгункі прыняло ўдзел у XLVIII сесіі Нарады Міністраў Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак

01 кастрычніка 2020

XLVIII сесія Нарады Міністраў Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ) прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі. У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі 25-ці чыгуначных кампаній, якія ўваходзяць у склад Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Ігар Шылаў, першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі.

У ходзе Нарады Міністраў яго ўдзельнікі адзначылі выкананне Праграмы і планаў работы АСЧ за 2019 год і зацвердзілі Справаздачу аб дзейнасці АСЧ за 2019 год, адобрылі вынікі работы Камісій АСЧ па транспартнай палітыцы і стратэгіі развіцця, па транспартным праве, зацвердзілі і ўвялі ў дзеянне папраўкі ў «Пагадненне аб арганізацыйных і эксплуатацыйных аспектах камбінаваных перавозак у зносінах Еўропа–Азія», прынялі да ведама інфармацыю Камітэта АСЧ аб ходзе праводзімай работы ЕЭК ААН «Да адзінага чыгуначнага права ў агульнаеўрапейскім рэгіёне і ў еўраазіяцкіх транспартных калідорах», адобрылі Справаздачу аб ходзе работы Часовай рабочай групы па пытаннях прафесійнага навучання/падрыхтоўкі ў галіне чыгуначных перавозак, зацвердзілі Палажэнне аб Акадэміі АСЧ, зацвердзілі праграму работы АСЧ на 2021 год і наступныя гады ў галіне транспартнай палітыкі, стратэгіі развіцця, транспартнага права.

Таксама Нарада Міністраў пастанавіла прызначыць з 1 лістапада 2020 года на пасаду Старшыні Камітэта АСЧ Міраслава Антонавіча, прадстаўніка члена АСЧ ад Рэспублікі Польшча.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год