Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Па выніках 8 месяцаў 2020 года ў 1,2 разы выраслі перавозкі грузаў па чыгунцы ў зносінах Беларусь–Кітай

25 верасня 2020

Агульны аб'ём перавозак па Беларускай чыгунцы за 8 месяцаў 2020 года ў зносінах з Кітаем вырас на 23,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года і склаў больш за 4 млн тон. Асноўную наменклатуру грузаў склалі ўгнаенні, хімікаты, машыны і абсталяванне, мецізы, лясныя грузы, папера і тавары народнага спажывання.

У тым ліку, як ужо паведамлялася раней, за 8 месяцаў экспартныя перавозкі кантэйнераў з прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў у Кітай выраслі ў 2 разы і склалі 14 тысяч кантэйнераў у ДФЭ.

Развіццё экспартных перавозак і прасоўванне беларускай прадукцыі на знешнія рынкі збыту з'яўляюцца найважнейшымі стратэгічнымі напрамкамі для Беларускай чыгункі. Беларуская чыгунка ў супрацоўніцтве з зацікаўленымі прадпрыемствамі праводзіць сумесную работу па стварэнні неабходных умоў для арганізацыі новых і развіццю існуючых праектаў па дастаўцы ў КНР беларускіх грузаў паўнасастаўнымі кантэйнернымі цягнікамі. Рэалізаваны праекты па адпраўцы цэлюлозы, цукру, нарошчванню аб'ёмаў экспарту піламатэрыялаў, працягу развіцця экспарту мяса-малочнай прадукцыі.

Варта адзначыць, што Беларуская чыгунка забяспечвае своечасовае прасоўванне грузаў у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай.

У мэтах павышэння транзітнай прывабнасці і канкурэнтаздольнасці транспартнага калідора Усход–Захад–Усход праз Беларусь у 2019 годзе была завершана мадэрнізацыя кантэйнернага тэрмінала Брэст-Паўночны, у выніку якой выраслі сярэднесутачная перапрацоўчая здольнасць дадзенага комплексу па перагрузу кантэйнераў і плошчы захоўвання кантэйнераў.

За 8 месяцаў 2020 года на кантэйнерным тэрмінале Брэст-Паўночны было перагружана больш за 150 тысяч кантэйнераў у ДФЭ, якія рухаліся ў кірунку Усход–Захад–Усход, гэта на 10% больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год