Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Моладзь Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам»

09 верасня 2020

У рамках акцыі актывістамі галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі для дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, былі сабраны канцылярскія прыналежнасці, а таксама іншыя рэчы, неабходныя для падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Адрасную сацыяльную падтрымку атрымалі маючыя патрэбу шматдзетныя, няпоўныя сем'і, сем'і, якія перажываюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года, а таксама выхаванцы дзіцячых інтэрнатных устаноў.

Актывісты і валанцёры галіновага камітэта ГА «БРСМ» наведалі аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў Баранавіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе перадалі дзецям-інвалідам у якасці дапамогі канцтавары і посуд.

Таксама не засталіся без увагі выхаванцы Улукоўскай дапаможнай школы-інтэрната, якім былі ўручаны партфелі, укамплектаваныя ўсімі неабходнымі школьнымі прыладамі.

У ходзе акцыі «Збяром партфель першакласніку» моладзь галіны наведала і сярэднюю школу №5 горада Гомеля. Ва ўстанове адукацыі актывісты сустрэліся з будучымі першакласнікамі, уручылі ім партфелі з поўным наборам неабходных прыладаў для паспяховай вучобы.

Акрамя таго, у рамках акцыі «Дзеці і бяспека», якая праводзіцца на Беларускай чыгунцы, з навучэнцамі былі арганізаваны прафілактычныя гутаркі ў гульнявой форме і бліц-віктарыны аб правілах паводзін на аб'ектах чыгуначнага транспарту.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: акцыя БРСМ
Да спісу навін за 2020 год