Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка пачала мантаж прылад кантактнай сеткі на ўчастку Светлагорск-на-Бярэзіне–Калінкавічы

08 верасня 2020

Беларуская чыгунка працягвае рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін–Калінкавічы–Барбараў агульнай працягласцю 141 км.

У цяперашні час на станцыях, прыпыначных пунктах і перагонах участкаў Светлагорск-на-Бярэзіне–Калінкавічы–Барбараў праводзяцца планавыя работы па рэканструкцыі сетак электразабеспячэння, будаўніцтву сетак сувязі і дыстанцыйнага кіравання прыладамі тэхналагічнага электразабеспячэння. Завяршаецца ўстаноўка апор кантактнай сеткі на станцыі Калінкавічы і ўчастку Калінкавічы–Барбароў. Працягваецца будаўніцтва цягавай падстанцый на станцыі Жэрдзь і вядуцца падрыхтоўчыя работы для будаўніцтва паветраных ліній электразабеспячэння 110 кВ.

Нагадаем, што ў чэрвені бягучага года завершана электрыфікацыя ўчастка Жлобін-Падольскі–Светлагорск-на-Бярэзіне – аднаго з этапаў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін–Калінкавічы–Барбароў, і адкрыт рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Светлагорск–Жлобін–Мінск. Дадзены праект карыстаецца папулярнасцю ў пасажыраў. За гэты перыяд электрацягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПР перавезена больш за 40 тысяч чалавек.

Работы па электрыфікацыі ўчастка Жлобін–Калінкавічы–Барбараў плануецца завяршыць да канца 2021 года. Рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць давесці долю электрыфікаваных участкаў Беларускай чыгункі да 25% ад агульнай працягласці чыгуначных ліній і арганізаваць у перспектыве на ўсім працягу гэтага ўчастка рух пасажырскіх і грузавых цягнікоў на электравознай цязе.

Праект па электрыфікацыі ўчастка Жлобін–Калінкавічы–Барбараў беларуская магістраль рэалізуе сумесна з кітайскімі партнёрамі ў рамках кантракту будаўнічага падраду па аб'екце «Электрыфікацыя ўчасткаў Гомель–Жлобін–Асіповічы і Жлобін–Калінкавічы. 3я чарга. Ўчастак Жлобін–Калінкавічы», падпісанага паміж Беларускай чыгункай і Кітайскай кампаніяй па экспарту і імпарту электраабсталявання (CUEC).


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год