Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 2 мільёны білетаў набыта з пачатку года праз тэрміналы самаабслугоўвання БЧ

10 верасня 2020

Беларуская чыгунка працягвае развіццё беспапяровых тэхналогій і дыстанцыйных сэрвісаў, імкнецца зрабіць іх максімальна простымі і зручнымі.

Прыклад эфектыўнага выкарыстання бязлюдных тэхналогій – тэрміналы самаабслугоўвання, прызначаныя для самастойнага афармлення праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній. У студзені-жніўні 2020 года з выкарыстаннем тэрміналаў самаабслугоўвання было аформлена 2 мільёна 107 тысяч білетаў.

У цяперашні час на станцыях і прыпыначных пунктах Беларускай чыгункі ўстаноўлена 161 прылада самаабслугоўвання, у тым ліку 70 тэрміналаў новага тыпу – з магчымасцю прыёму аплаты наяўнымі грошамі і выдачы здачы, а таксама з выкарыстаннем плацежных картак банкаў рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь (у тым ліку бескантактавых). На прыладах новага тыпу можна аформіць білеты на 3 мовах - беларускай, рускай і англійскай.

Беларуская чыгунка працягвае пашырэнне сеткі тэрміналаў самаабслугоўвання. У снежні 2020 года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ 27 тэрміналаў. Больш шырокія магчымасці афармлення праезду з'явяцца на вакзалах станцый Гомель, Магілёў, Баранавічы-Палескія, Бабруйск, Жлобін, Асіповічы, Віцебск і Пінск.

Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам актыўна выкарыстоўваць тэрміналы самаабслугоўвання, а таксама іншыя электронныя каналы продажаў праязных дакументаў. Гэта хутка і зручна.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год