Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Работнікам і ветэранам Беларускай чыгункі

01 жніўня 2020

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую з прафесійным святам — Днём чыгуначніка.

Беларуская чыгунка — важнейшы сектар народнай гаспадаркі, магутны транспартны комплекс з вялікім тэхнічным і вытворчым патэнцыялам.

Без зладжанай, напружанай, выніковай працы работнікаў стальных магістраляў сёння немагчыма ўявіць жыццё краіны. Вы ўносіце вялікі ўклад у развіццё эканомікі, забяспечваючы бесперабойную перавозку пасажыраў і грузаў.

Асаблівыя словы ўдзячнасці — ветэранам, якія заклалі слаўныя традыцыі і перадаюць свае веды і вопыт моладзі.

Перакананы, што беларускія чыгуначнікі і надалей будуць служыць прыкладам для работнікаў іншых галін, упэўнена рухаючыся па шляху інавацыйнага развіцця, рэалізуючы маштабныя праекты па паляпшэнню якасці абслугоўвання і павышэнню эфектыўнасці работы.

Ад усёй душы жадаю вам, вашым родным і блізкім добрага здароўя, шчасця і новых працоўных здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка

Да спісу навін за 2020 год