Беларуская чыгунка ў ліпені 2020 года 1,5 разы павялічыла аб'ём кантэйнерных перавозак
17 жніўня 2020
За ліпень 2020 года агульны аб'ём кантэйнерных перавозак па БЧ павялічыўся ў 1,5 разы да аналагічнага перыяду 2019 года і склаў 93,1 тыс. кантэйнераў у ДФЭ (дваццаціфутавым эквіваленце).
Станоўчая дынаміка кантэйнерных перавозак забяспечана Беларускай чыгункай і ў студзені–ліпені 2020 года. Агульны аб'ём названых перавозак павялічаны ў 1,3 разы да аналагічнага перыяду мінулага года і склаў 511,8 тыс. кантэйнераў у ДФЭ. Экспарт прадукцыі прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь у гружаных кантэйнерах на знешнія рынкі збыту ўзрос у 1,2 разы.
Стратэгічным напрамкам для чыгункі з'яўляецца развіццё транзітных кантэйнерных перавозак у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай. Так, за ліпень 2020 года транзітам праз Рэспубліку Беларусь у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай перавезена 50,3 тыс. кантэйнераў у ДФЭ або ў 1,7 разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Аб'ём перавозак у дадзеных зносінах ў студзені–ліпені ўзрос у 1,5 разы да аналагічнага перыяду мінулага года і склаў 270,4 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.
У 2020 годзе праводзіцца актыўная работа па нарошчванню аб'ёмаў экспартных паставак беларускіх тавараў у Кітай. Беларускай чыгункай сумесна з зацікаўленымі прадпрыемствамі рэспублікі працягваецца развіццё праектаў па пастаўках прадукцыі дрэваапрацоўкі, мяса-малочнай і іншай запатрабаванай прадукцыі на рынку Кітая.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ