Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе

30 жніўня 2020

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я 30 жніўня з 19 гадзін на перагоне Памыслішча–Фаніпаль (напрамак Мінск–Брэст) абмежавана хуткасць руху цягнікоў усіх катэгорый. Пасажырскія цягнікі з Мінска ў напрамку Баранавічаў і Брэста ідуць са спазненнем ад 10 мінут да 1 гадзіны, а ў зваротным напрамку – ад 10 да 40 мінут.

У цяперашні час аператыўна прымаюцца неабходныя меры па аднаўленні графіка руху цягнікоў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Кантакт-цэнтры БЧ па нумары 105.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за прычыненыя нязручнасці.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год