Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 250 тысяч электронных білетаў прададзена ў ліпені на цягнікі Беларускай чыгункі

07 жніўня 2020

У ліпені пасажыры Беларускай чыгункі аформілі больш за 202 тысячы электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі і амаль 54 тысячы білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі (гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа). Гэта больш на 37% і 19% адпаведна ў параўнанні з колькасцю электронных білетаў, набытых у чэрвені 2020 года.

Беларуская чыгунка працягвае развіццё беспапяровых тэхналогій і дыстанцыйных сэрвісаў, імкнецца зрабіць іх максімальна простымі і зручнымі. Са снежня 2019 года пасажырам даступны бясплатны мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» і абноўлены раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце БЧ (pass.rw.by). Папулярнасць беспапяровых паездак расце – у цяперашні час кожны трэці білет на цягнікі з нумараванымі месцамі набываецца праз дадзеныя сэрвісы.

Адзначым, што з кожным месяцам павышаецца і агульная транспартная актыўнасць пасажыраў Беларускай чыгункі. Так, у ліпені цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа скарысталася на 198 581 пасажыра больш, чым у папярэднім месяцы, а цягнікамі рэгіянальных ліній эканомкласа – на 653 289 чалавек больш у адносінах да чэрвеня 2020 года.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год