Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

За першы тыдзень 65-га юбілейнага сезона Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава перавезла каля 2 800 пасажыраў

17 ліпеня 2020

З 9 па 16 ліпеня Дзіцячай чыгункай ім. К. С. Заслонава на цягнік «Сталічны экспрэс» было рэалізавана 2779 білетаў. Больш за 60 з якіх набыты праз інтэрнэт-сэрвіс па продажы білетаў ByCard.

Нагадваем, у летнім сезоне 2020 года цягнік будзе курсіраваць па серадах, чацвяргах і пятніцах з 11:00 да 14:09 і рабіць 4 рэйса (у 11:00, 11:38, 12:57, 13:35), а па суботах і нядзелях — з 11:00 да 16:04 і рабіць 6 рэйсаў (у 11:00, 11:38, 12:57, 13:35, 14:52, 15:31). Ён правязе пасажыраў па традыцыйным маршруце ад станцыі Заслонава да станцыі Сасновы Бор і назад.

У верасні здзейсніць падарожжа на «Сталічным экспрэсе» можна будзе па суботах і нядзелях з 11:00 да 16:04. Цягнік будзе рабіць 6 рэйсаў (у 11:00, 11:38, 12:57, 13:35, 14:52, 15:31).

Кошт праезду складае 4 беларускіх рубля. Білеты можна набыць як у касе на вакзале станцыі Заслонава, так і праз інтэрнэт-сэрвіс па продажы білетаў ByCard.

У цяперашнім сезоне Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава сустракае гасцей у абноўленым будынку вакзала, абсталяваным тэхнічнымі навінкамі для дзяцей. Упершыню на дзіцячай чыгунке ўсе жадаючыя, незалежна ад узроўня падрыхтоўкі, могуць паспрабаваць сябе ў ролі машыніста з дапамогай гульнявога модуля з магчымасцю імітацыі кіравання цягніком. На экране інфармацыйнага кіёска размешчаны цікавыя факты з гісторыі дзіцячых чыгунак краіны, малюнак мадэляў рухомага саставу, расклад цягнікоў, а таксама інфармацыя аб тэарэтычным і практычным навучанні юных чыгуначнікаў. Імправізаваны цыкл работы чыгункі прадстаўлены на вялікім чыгуначным макеце памерам 4 х 1,5 метра. Новай незвычайнай забавай у будынку вакзала стала ўнікальнае фоталюстэрка, якое замяняе сабой і фотазону і фатографа. А самым душэўным падарункам для гасцей можна назваць гучанне жывой музыкі. У зале чакання ўсталявалі раяль.

2 жніўня на Дзіцячай чыгунцы ім. К. С Заслонава адбудуцца святочныя мерапрыемствы і тэматычная віктарына, прысвечаныя Дню чыгуначніка. Пераможцы віктарыны атрымаюць памятныя прызы.

Дзіцячая чыгунка запрашае жыхароў і гасцей Мінска здзейсніць займальнае падарожжа ў «Сталічным экспрэсе», а таксама цікава і з карысцю правесці час на вакзале станцыі Заслонава ў чаканні чарговага цягніка.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год