Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Пасажыры Беларускай чыгункі актыўна выкарыстоўваюць дадатковыя опцыі электроннай рэгістрацыі

29 ліпеня 2020

Расце прывабнасць білетаў з электроннай рэгістрацыяй, а таксама звязаных з ёй дадатковых магчымасцяў. Усяго з мая па ліпень у сістэме продажаў было аформлена больш за 420 тысяч электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі.

За гэтыя тры месяцы звыш 18000 чалавек скарысталіся пашыранай магчымасцю электроннай рэгістрацыі — набыць электронны білет з электроннай рэгістрацыяй цяпер можна не пазней, чым за 20 хвілін да адпраўлення са станцыі пасадкі пасажыра (на ўсім маршруце цягніка). Раней у такім выпадку пры куплі праз інтэрнэт электронная рэгістрацыя была недаступная і патрабаваўся зварот у білетныя касы.

Таксама запатрабавана і магчымасць папярэдняй дыстанцыйнай аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай. Паслуга прадастаўляецца па жаданні спажыўцоў пры афармленні электронных праязных дакументаў у купэйных, плацкартных вагонах і вагонах «СВ» цягнікоў міжрэгіянальных ліній. Пры куплі білетаў праз інтэрнэт — з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» і на сайце pass.rw.by неабходна паставіць «птушку» ў адпаведным полі. У гэтым выпадку кошт дадзенай паслугі ўключаецца ў кошт праезду для ўсіх месцаў у заказе. Звесткі аб аплачанай паслузе аўтаматычна паступаюць на мабільныя тэрміналы кантролю пасадкі праваднікоў, якія выдаюць камплекты пасцельных рэчаў пасажырам пасля праверкі праязных дакументаў. Дадзеная опцыя стала даступная ў траўні-чэрвені бягучага года. З моманту яе ўкаранення магчымасцю аплаціць бялізну анлайн скарысталіся больш за 20 тысяч пасажыраў.

Акрамя таго, з 10 чэрвеня ўведзены новы спосаб афармлення электронных білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі — гаворка ідзе аб гарадскіх лініях і рэгіянальных лініях эканомкласа. Цяпер замест указання нумара дакумента, які сведчыць асобу аформіць электронны білет на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа ў мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» і на сайце pass.rw.by можна з указаннем нумара мабільнага тэлефона пасажыра. Новая функцыя даступная для абанентаў усіх беларускіх мабільных аператараў.

Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам карыстацца дыстанцыйнымі каналамі продажаў. Гэта хутка, зручна і бяспечна.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год