Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія ветэраны! Паважаныя калегі, пасажыры і дзелавыя партнёры!

31 ліпеня 2020

Ад чыстага сэрца прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём чыгуначніка.

У жыцці нашай краіны чыгунка заўсёды іграла асаблівую ролю. Яна была і застаецца галоўнай артэрыяй, якая злучае разам людзей, гарады і краіны. Сёння паслугамі Беларускай чыгункі карыстаюцца практычна ўсе прадпрыемствы народнай гаспадаркі, а жыхары і госці нашай цудоўнай краіны не ўяўляюць сабе жыццё без камфортных і цікавых паездак.

Мінулы «чыгуначны» год быў напоўнены яркімі падзеямі ў грамадскім і вытворчым жыцці галіны. Разам з усёй краінай мы адсвяткавалі 75-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і аддалі даніну павагі нашым дарагім ветэранам.

Дзякуючы зладжанай, добрасумленнай і прафесійнай рабоце кожнага з нас быў рэалізаваны шэраг важных праектаў па развіцці інфраструктуры, абнаўленню рухомага саставу, укараненню сучасных інфармацыйных сэрвісаў у грузавым і пасажырскім комплексах.

Прыкладам нашых дасягненняў з'яўляецца мадэрнізацыя кантэйнернага тэрмінала станцыі Брэст-Паўночны, адкрыццё Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі, электрыфікацыя новых участкаў чыгуначных ліній і запуск рэгулярнага руху электрацягнікоў па маршруце Светлагорск—Жлобін—Мінск і многае іншае. Усё гэта накіравана на павышэнне эфектыўнасці работы чыгуначнага транспарту і якасці паслуг, якія прадстаўляюцца для пасажыраў і дзелавых партнёраў.

Перакананыя, што прафесійныя веды і вопыт усіх работнікаў галіны дазволяць і ў далейшым вырашаць самыя складаныя задачы, якія ставіць перад намі век скорасцей і тэхналогій, і ўвасобіць у жыццё ўсе намечаныя планы.

Высока ацэньваючы ўклад кожнага работніка ў забеспячэнне бесперабойнай работы Беларускай чыгункі, хочацца выказаць шчырыя словы ўдзячнасці і падзякі за вернасць абранай прафесіі, працавітасць і самааддачу.

Напярэдадні прафесійнага свята самыя добрыя і цёплыя словы мы адрасуем нашым ветэранам вайны і працы. Тым, хто цаной уласнага жыцця адстаяў незалежнасць нашай Радзімы, атрымаў Вялікую Перамогу і ўнёс неацэнны ўклад у аднаўленне чыгуначнага транспарту ў цяжкі пасляваенны час. Ваш працоўны і ратны подзвіг і сёння, праз 75 гадоў, жыве ў нашых сэрцах, а Ваш вопыт неацэнны для маладога пакалення чыгуначнікаў.

Ад усёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, далейшых поспехаў у рабоце, шчасця, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

  Са святам!


Начальнік Беларускай чыгункі   У. М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай
арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў          В.М. Какора

Старшыня арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                      С.П. Гогалеў 


Да спісу навін за 2020 год