Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 14 тысяч пасажыраў праехалі электрацягнікамі па маршруце Светлагорск—Жлобін—Мінск

21 ліпеня 2020

За першы месяц курсіравання электрацягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПР па маршруце Светлагорск—Жлобін—Мінск Беларуская чыгунка перавезла больш за 14 тысяч пасажыраў. У прамых зносінах Мінск—Светлагорск-на-Бярэзіне новай паслугай скарысталіся больш за 5 тысяч пасажыраў.

Нагадваем, з мэтай умацавання транспартных сувязяў і актывізацыі развіцця Гомельскага і Мінскага рэгіёнаў, павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў з 21 чэрвеня Беларуская чыгунка адкрыла рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Светлагорск—Жлобін—Мінск. Дзякуючы чаму ў жыхароў Светлагорска з'явілася магчымасць штодзённага праезду ў ранішні і вячэрні час у сталіцу і назад на камфартабельных электрацягніках. Перавозкі ажыццяўляюцца сучаснымі саставамі еўрапейскага ўзроўню ЭПР.

Адкрыццё рэгулярнага руху электрацягнікоў па маршруце Светлагорск—Жлобін—Мінск стала магчымым дзякуючы завяршэнню электрыфікацыі на ўчастку Жлобін-Падольскі—Светлагорск-на-Бярэзіне. Гэта адзін з этапаў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін—Калінкавічы—Барбароў агульнай працягласцю 141 км, які плануецца завяршыць да канца 2021 года. Рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць давесці долю электрыфікаваных участкаў да 25 % ад агульнай працягласці чыгуначных ліній і арганізаваць у перспектыве на ўсім працягу дадзенага ўчастка рух пасажырскіх і грузавых цягнікоў на электравознай цязе.

Больш падрабязную інфармацыю аб арганізацыі і кошту праезду па маршруце Светлагорск—Жлобін—Мінск можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама ў Кантакт-цэнтры па нумары 105.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год