Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае абнаўленне парка маторвагоннага рухомага саставу. З 24 ліпеня 2020 года новы сучасны дызель-цягнік пачне курсіраваць па маршруце Гродна—Мінск—Гродна

21 ліпеня 2020

Цягнік №730/729 Гродна—Мінск—Гродна з 24 ліпеня будзе курсіраваць новым маторвагонным рухомым саставам ДП6. Раней рух гэтага цягніка быў арганізаваны рухомым саставам лакаматыўнай цягі.

Запуск новага шасцівагоннага дызель-цягніка вытворчасці польскай кампаніі «PESA Bydgoszcz SA» на ўчастку Гродна—Мінск стаў магчымы дзякуючы планамернаму абнаўленню Беларускай чыгункай парка маторвагоннага рухомага саставу. У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады ў 2019 годзе на чыгунку было пастаўлена 3 шасцівагонных дызель-цягніка ДП6, у 2020-м — запланаваная пастаўка яшчэ 3-х.

Шасцівагонны дызель-цягнік ДП6-004, які будзе курсіраваць па маршруце Гродна—Мінск—Гродна, паступіў на Беларускую чыгунку ў 2020 годзе.

Набыццё сучаснага маторвагоннага рухомага саставу звязана з рэалізацыяй новага фармату пасажырскіх перавозак. Ён прадугледжвае арганізацыю перавозак пасажыраў паміж абласнымі цэнтрамі камфартабельнымі дызель- і электрацягнікамі, што вызваляе з эксплуатацыі вагоны лакаматыўнай цягі і цягавы рухомы састаў. Пры гэтым акцэнт зроблены на перавозкі ў дзённы час.

Новы рухомы састаў ДП6 адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту для пасажыраў. У шасцівагонным дызель-цягніку ДП6 маецца 311 стацыянарных месцаў для сядзення, у тым ліку 25 месцаў першага класа. Канструкцыйная хуткасць руху цягніка складае 140 км/ч.

Прасторны салон абсталяваны мяккімі крэсламі з індывідуальнымі рэгуляваннямі становішча іх спінкі і падлакотнікаў, інфармацыйнай аўдыё- і відэасістэмай для пасажыраў. Усе месцы забяспечаны індывідуальнымі разеткамі для падзарадкі гаджэтаў, таксама ў дызель-цягніку ўстаноўлена абсталяванне для забеспячэння доступу да пацяшальных рэсурсаў на бартавым медыя-серверы і бесправаднога інтэрнэту па сістэме Wi-Fi. У салоне маецца шматфункцыянальная зона для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, пасажыраў з дзіцячымі калыскамі, веласіпедамі і буйным багажом. У цягніку ўстаноўлена чатыры туалетных комплекса вакуумнага тыпу, адзін з іх прыстасаваны для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама абсталяваны спавівальным столікам. 

Кожны вагон абсталяваны сістэмай кандыцыяніравання паветра, прадугледжаны  цеплавыя завесы уваходных дзвярэй, якія перашкаджаюць паступленню халоднага паветра знадворку і выхаду цёплага паветра з салонаў. Паніжаная падлога і дзверы з высоўнымі ступенькамі робяць працэс пасадкі пасажыраў максімальна хуткім і зручным.

Пасажыры Беларускай чыгункі ўжо паспелі ацаніць камфортныя паездкі шасцівагоннымі дызель-цягнікамі ДП6. Курсіраванне трох пар дадзеных цягнікоў з снежня 2019 года арганізавана ў зносінах Мінск—Віцебск.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год