Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Ліпень

  • 31 ліпеня 2020
    Дарагія ветэраны! Паважаныя калегі, пасажыры і дзелавыя партнёры!

    Ад чыстага сэрца прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём чыгуначніка.

    У жыцці нашай краіны чыгунка заўсёды іграла асаблівую ролю. Яна была і застаецца галоўнай артэрыяй, якая злучае разам людзей, гарады і краіны. Сёння паслугамі Беларускай чыгункі карыстаюцца практычна ўсе прадпрыемствы народнай гаспадаркі, а жыхары і госці нашай цудоўнай краіны не ўяўляюць сабе жыццё без камфортных і цікавых паездак.

    Мінулы «чыгуначны» год быў напоўнены яркімі падзеямі ў грамадскім і вытворчым жыцці галіны. Разам з усёй краінай мы адсвяткавалі 75-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і аддалі даніну павагі нашым дарагім ветэранам.

    Дзякуючы зладжанай, добрасумленнай і прафесійнай рабоце кожнага з нас быў рэалізаваны шэраг важных праектаў па развіцці інфраструктуры, абнаўленню рухомага саставу, укараненню сучасных інфармацыйных сэрвісаў у грузавым і пасажырскім комплексах.

    Чытаць далей…
  • 29 ліпеня 2020
    Пасажыры Беларускай чыгункі актыўна выкарыстоўваюць дадатковыя опцыі электроннай рэгістрацыі

    Расце прывабнасць білетаў з электроннай рэгістрацыяй, а таксама звязаных з ёй дадатковых магчымасцяў. Усяго з мая па ліпень у сістэме продажаў было аформлена больш за 420 тысяч электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі.

    За гэтыя тры месяцы звыш 18000 чалавек скарысталіся пашыранай магчымасцю электроннай рэгістрацыі — набыць электронны білет з электроннай рэгістрацыяй цяпер можна не пазней, чым за 20 хвілін да адпраўлення са станцыі пасадкі пасажыра (на ўсім маршруце цягніка). Раней у такім выпадку пры куплі праз інтэрнэт электронная рэгістрацыя была недаступная і патрабаваўся зварот у білетныя касы.

    Таксама запатрабавана і магчымасць папярэдняй дыстанцыйнай аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай. Паслуга прадастаўляецца па жаданні спажыўцоў пры афармленні электронных праязных дакументаў у купэйных, плацкартных вагонах і вагонах «СВ» цягнікоў міжрэгіянальных ліній. Пры куплі білетаў праз інтэрнэт — з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» і на сайце pass.rw.by неабходна паставіць «птушку» ў адпаведным полі. У гэтым выпадку кошт дадзенай паслугі ўключаецца ў кошт праезду для ўсіх месцаў у заказе. Звесткі аб аплачанай паслузе аўтаматычна паступаюць на мабільныя тэрміналы кантролю пасадкі праваднікоў, якія выдаюць камплекты пасцельных рэчаў пасажырам пасля праверкі праязных дакументаў. Дадзеная опцыя стала даступная ў траўні-чэрвені бягучага года. З моманту яе ўкаранення магчымасцю аплаціць бялізну анлайн скарысталіся больш за 20 тысяч пасажыраў.

    Чытаць далей…
  • 21 ліпеня 2020
    Больш за 14 тысяч пасажыраў праехалі электрацягнікамі па маршруце Светлагорск—Жлобін—Мінск

    За першы месяц курсіравання электрацягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПР па маршруце Светлагорск—Жлобін—Мінск Беларуская чыгунка перавезла больш за 14 тысяч пасажыраў. У прамых зносінах Мінск—Светлагорск-на-Бярэзіне новай паслугай скарысталіся больш за 5 тысяч пасажыраў.

    Нагадваем, з мэтай умацавання транспартных сувязяў і актывізацыі развіцця Гомельскага і Мінскага рэгіёнаў, павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў з 21 чэрвеня Беларуская чыгунка адкрыла рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Светлагорск—Жлобін—Мінск. Дзякуючы чаму ў жыхароў Светлагорска з'явілася магчымасць штодзённага праезду ў ранішні і вячэрні час у сталіцу і назад на камфартабельных электрацягніках. Перавозкі ажыццяўляюцца сучаснымі саставамі еўрапейскага ўзроўню ЭПР.

    Адкрыццё рэгулярнага руху электрацягнікоў па маршруце Светлагорск—Жлобін—Мінск стала магчымым дзякуючы завяршэнню электрыфікацыі на ўчастку Жлобін-Падольскі—Светлагорск-на-Бярэзіне. Гэта адзін з этапаў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін—Калінкавічы—Барбароў агульнай працягласцю 141 км, які плануецца завяршыць да канца 2021 года. Рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць давесці долю электрыфікаваных участкаў да 25 % ад агульнай працягласці чыгуначных ліній і арганізаваць у перспектыве на ўсім працягу дадзенага ўчастка рух пасажырскіх і грузавых цягнікоў на электравознай цязе.

    Чытаць далей…
  • 21 ліпеня 2020
    Беларуская чыгунка працягвае абнаўленне парка маторвагоннага рухомага саставу. З 24 ліпеня 2020 года новы сучасны дызель-цягнік пачне курсіраваць па маршруце Гродна—Мінск—Гродна

    Цягнік №730/729 Гродна—Мінск—Гродна з 24 ліпеня будзе курсіраваць новым маторвагонным рухомым саставам ДП6. Раней рух гэтага цягніка быў арганізаваны рухомым саставам лакаматыўнай цягі.

    Запуск новага шасцівагоннага дызель-цягніка вытворчасці польскай кампаніі «PESA Bydgoszcz SA» на ўчастку Гродна—Мінск стаў магчымы дзякуючы планамернаму абнаўленню Беларускай чыгункай парка маторвагоннага рухомага саставу. У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады ў 2019 годзе на чыгунку было пастаўлена 3 шасцівагонных дызель-цягніка ДП6, у 2020-м — запланаваная пастаўка яшчэ 3-х.

    Шасцівагонны дызель-цягнік ДП6-004, які будзе курсіраваць па маршруце Гродна—Мінск—Гродна, паступіў на Беларускую чыгунку ў 2020 годзе.

    Чытаць далей…
  • 17 ліпеня 2020
    За першы тыдзень 65-га юбілейнага сезона Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава перавезла каля 2 800 пасажыраў

    З 9 па 16 ліпеня Дзіцячай чыгункай ім. К. С. Заслонава на цягнік «Сталічны экспрэс» было рэалізавана 2779 білетаў. Больш за 60 з якіх набыты праз інтэрнэт-сэрвіс па продажы білетаў ByCard.

    Нагадваем, у летнім сезоне 2020 года цягнік будзе курсіраваць па серадах, чацвяргах і пятніцах з 11:00 да 14:09 і рабіць 4 рэйса (у 11:00, 11:38, 12:57, 13:35), а па суботах і нядзелях — з 11:00 да 16:04 і рабіць 6 рэйсаў (у 11:00, 11:38, 12:57, 13:35, 14:52, 15:31). Ён правязе пасажыраў па традыцыйным маршруце ад станцыі Заслонава да станцыі Сасновы Бор і назад.

    Чытаць далей…
  • 9 ліпеня 2020 года Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава адкрыла 65-ы юбілейны сезон перавозак
    09 ліпеня 2020
    9 ліпеня 2020 года Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава адкрыла 65-ы юбілейны сезон перавозак

    Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прыняў удзел Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, кіраўніцтва Мінскага аддзялення чыгункі, першы намеснік старшыні адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Максім Сакалоў, юныя чыгуначнікі, ветэраны і выпускнікі Дзіцячай чыгункі мінулых гадоў.

    Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў у сваім выступленні заўважыў, што выхаванцы Дзіцячай чыгункі, гэта людзі, якія ўжо выбралі для сябе калі не прафесію, то жыццёвы шлях — уменне работаць у камандзе, давяраць адзін аднаму, верыць адзін у аднаго і самае галоўнае — радавацца поспехам іншых. Ён адзначыў асаблівую мэтанакіраванасць і настрой юных чыгуначнікаў і пажадаў ім знайсці сябе на гэтым шляху, памятаць сваіх настаўнікаў, памятаць гісторыю і рухацца наперад, развівацца.

    Адкрыццё 65-га сезона летніх перавозак адбылося ў абноўленым будынку вакзала на галоўнай станцыі Дзіцячай чыгункі —Заслонава. Перад адкрыццём на «малой Беларускай» быў праведзены комплекс работ па падрыхтоўцы да юбілейнага сезона. На станцыі Заслонава абнавілі знешні выгляд будынка вакзала. Унутранае афармленне, аздабленне і напаўненне памяшканняў уяўляюць сабой сімбіёз гісторыі і сучаснасці. Залу чакання напоўнілі сучаснымі тэхнічнымі навінкамі, якія будуць цікавыя юным пасажырам і іх бацькам.

    Чытаць далей…