Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У чэрвені Беларуская чыгунка адкрые рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Светлагорск–Жлобін–Мінск

09 чэрвеня 2020

Завяршаецца электрыфікацыя ўчастка Жлобін-Падольскі–Светлагорск-на-Бярэзіне. У цяперашні час пачаты выпрабавальныя і прыёмачныя работы з наступным уводам электрыфікаванага ўчастка ў доследную эксплуатацыю.

Для арганізацыі пасажырскіх зносін, якія злучаюць Светлагорск з Жлобінам і Мінскам, распрацаваны графік руху цягнікоў рэгіянальных ліній саставамі ЭПр, а Светлагорск з Гомелем саставамі ЭР9.

Электрыфікацыя ўчастка Жлобін-Падольскі–Светлагорск-на-Бярэзіне і адкрыццё рэгулярнага руху электрацягнікоў – гэта адзін з этапаў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін–Калінкавічы–Барбароў працягласцю 141 км, які плануецца завяршыць да канца 2021 года. Гэта ў перспектыве дазволіць арганізаваць рух пасажырскіх і грузавых цягнікоў на электравознай цязе па дадзеным маршруце.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год