Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Газета «Чыгуначнік Беларусі» – лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Залатое пяро-2020»

26 мая 2020

Творчы калектыў галіновай газеты Беларускай чыгункі «Чыгуначнік Беларусі» прызнаны лаўрэатам Рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро-2020» у намінацыі «За трохгадовы праект, прысвечаны Малой Радзіме».

У 2018 годзе выданне ў рамках абвешчанага Года малой радзімы адкрыла рубрыку «Вытокі», у якой ужо надрукаваныя 94 аўтарскіх матэрыялу аб раёнах Беларусі, іх славутасцях і знакамітых ураджэнцах нашай краіны. У кожным з іх аб дарагіх сэрцу месцах распавядаюць працаўнікі Беларускай чыгункі.

Рэспубліканскі творчы конкурс «Залатое пяро-2020» традыцыйна праводзіцца ГА «Беларускі саюз журналістаў». Штогод газета «Чыгуначнік Беларусі» прымае ўдзел у дадзеным конкурсе і ўжо станавілася яго пераможцам. Да прыкладу, у 2007 годзе калектыў выдання стаў лаўрэатам за цыкл публікацый «Чалавек працы». Усяго ў гэтым годзе ў творчым спаборніцтве прынялі ўдзел 32 працы.

Сёння газета «Чыгуначнік Беларусі» з'яўляецца адным з найбуйнейшых галіновых выданняў. Яе тыраж  складае больш 30 тысяч экзэмпляраў. У чэрвені 2021 года выданне адзначыць 85-годдзе з дня выхаду ў свет свайго першага нумара.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год