Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!

06 мая 2020

Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі  –- вялікім і святым святам народнага гонару і славы!
9 мая  – адзін з самых галоўных і светлых дзён у гісторыі не толькі нашай краіны, але і ўсяго чалавецтва. У гэтым годзе гэтая дата асаблівая  мы – адзначаем 75-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Веліч народнага подзвігу непадуладна часу. Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога, як сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці, жыве ў нашых сэрцах. Мы напоўнены пачуццём шчырай падзякі да воінаў-вызваліцеляў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы ў жорсткай барацьбе з фашызмам.

Без перавелічэння можна сказаць, што лёс вырашальных бітваў у Вялікай Айчыннай шмат у чым вызначыла зладжаная і дакладная работа чыгуначнага транспарту. У аснове гэтага быў высокі прафесіяналізм і адказнасць работнікаў сталёвай магістралі, іх адданасць справе і бязмерная любоў да роднай зямлі. Гэтыя якасці, уласцівыя чыгуначнікам ўсіх пакаленняў, па праве з'яўляюцца нашым гонарам і здабыткам.

Атрымаўшы Вялікую Перамогу, у найцяжкі пасляваенны час савецкі народ самааддана адраджаў з руін і попелу разбураную краіну. У самыя кароткія тэрміны дзякуючы яго гераічнай працы былі адноўлены асноўныя прамысловыя прадпрыемствы, чыгуначныя зносіны і сувязь. Работнікі магістралі тых гадоў і на працоўным фронце ў мірны час заўсёды былі на перадавых пазіцыях, добрасумленна выконваючы свае абавязкі.

Дарагія нашы ветэраны!

Вы з доблесцю і гонарам адстаялі Айчыну і заваявалі свабоду для наступных пакаленняў. Вы падарылі нам найвялікшую каштоўнасць  – 75 гадоў міру і стварэння. Дзень Перамогі - гэта свята, якое аб'ядноўвае ўсіх нас і натхняе на новыя здзяйсненні дзеля дабрабыту і працвітання роднай Беларусі. Мы імкнемся жыць і працаваць так, каб вашы заваёвы былі захаваны і прымножаны, а вы маглі ганарыцца нашым пакаленнем. Нізкі вам паклон за гераізм, мужнасць і стойкасць!

У гэты светлы святочны дзень мы шчыра жадаем усім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ветэранам працы і работнікам Беларускай чыгункі добрага здароўя, шчасця і дабрабыту! Мірнага неба, цяпла і выгоды вашаму дому!

З Днём Перамогі!


Начальнік Беларускай чыгункі   У. М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай
арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў          В.М. Какора

Старшыня арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                      С.П.Гогалеў





Да спісу навін за 2020 год