Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language

Беларуская чыгунка падаўжае да 15 чэрвеня тэрмін дзеяння схемы рассадкі з улікам рэкамендаванай сацыяльнай дыстанцыі

13 мая 2020

Беларуская чыгунка падаўжае тэрмін дзеяння новай схемы рассадкі ў цягніках з нумараванымі месцамі да 15 чэрвеня 2020 года ўключна.

Рассадка па новай схеме была ўведзена БЧ з 15 красавіка 2020 года з мэтай захавання пасажырамі неабходнай сацыяльнай дыстанцыі у купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення.

Дадзеная мера накіравана на захаванне здароўя грамадзян, прафілактыку распаўсюджвання вірусных інфекцый сярод пасажыраў беларускай магістралі, а таксама стварэнне камфортных умоў праезду ў цягніках з нумараванымі месцамі.

Згодна з новай схемай рассадкі ў купэйных вагонах размяшчаюцца не больш за два пасажыры ў купэ, у плацкартных — не больш за тры ў адным адсеку. Для пасажыраў, якія аформілі праязныя дакументы ў адным заказе, дазваляецца продаж і 3, і 4 месцаў у купэ, пры ўмове, што да гэтага ў купэ ніводнага месца не было прададзена.

Пры афармленні праязных дакументаў у вагоны з месцамі для сядзення схема рассадкі пасажыраў залежыць ад іх канфігурацыі — 2 + 2 ці 3 + 2. У двухмесным радзе пасажыр займае месца каля акна, у трохмесным — адзін пасажыр каля акна, а другі - праз месца каля праходу (сярэдні рад застаецца свабодным).

Новая схема рассадкі ўжываецца пры афармленні праязных дакументаў як у чыгуначных касах, так і праз Інтэрнэт.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год