Купі білет на цягнік і атрымай святочную паштоўку! Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Павіншуй родных разам з БЧ»
24 красавіка 2020
З 1 па 10 мая Беларуская чыгунка на вакзалах у Мінску, Брэсце, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Гродна і Баранавічах правядзе акцыю «Павіншуй родных разам з БЧ», прысвечаную 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Пры куплі білета ў чыгуначных касах жадаючыя змогуць атрымаць паштоўку, вырабленую на аснове прац удзельнікаў тэматычнага конкурсу сярод дзяцей чыгуначнікаў. Паштоўку можна будзе падпісаць прама на чыгуначным вакзале і адправіць сваім блізкім і знаёмым.
Акцыя арганізавана ў мэтах прыцягнення ўвагі да пытанняў ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, захавання пераемнасці пакаленняў, памяці пра подзвігі і незлічоныя ахвяры нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Таксама яна накіравана на тое, каб у гэтыя святочныя дні максімальна акружыць цяплом і клопатам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Акцыя «Павіншуй родных разам з БЧ» - адно з шматлікіх мерапрыемстваў, арганізаваных Беларускай чыгункай у рамках святкавання 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2020 год