Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка за 3 месяцы 2020 года на 7,5% павялічыла перавозку грузаў унутры рэспублікі

02 красавіка 2020

Беларуская чыгунка паводле папярэдніх даных за 3 месяцы 2020 года перавезла ўнутры рэспублікі 8 млн тон грузаў або 107,5% да аналагічнага перыяду 2019 года.

У сакавіку 2020 года паводле папярэдніх даных ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах перавезена 3 млн тон грузаў, што на 7% больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года.

Беларускай чыгункай таксама забяспечана станоўчая дынаміка росту аб'ёмаў перавозак грузаў у сакавіку ў параўнанні з лютым 2020 года.

У сакавіку 2020 года ў параўнанні з лютым 2020 года ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах прырост перавозак грузаў склаў 16%. Унутры краіны перавозіліся будаўнічыя і лясныя грузы, угнаенні, цэмент, прамысловая сыравіна, збожжа, торф, макуха, цукар і соль, харчовыя тавары і прамысловыя тавары народнага спажывання і інш.

У сакавіку 2020 года ў параўнанні з лютым 2020 года на 6% павялічаны транзітныя перавозкі грузаў. Рост іх аб'ёмаў дасягнуты па такіх наменклатурных пазіцыях, як нафтапрадукты, руда, збожжа, металы, хімікаты, сода і іншыя. Вываз беларускіх грузаў узрос на 5%. Прадпрыемствамі краіны павялічаны экспартныя пастаўкі хімічных і мінеральных угнаенняў, будаўнічых грузаў, металаў, цэменту, цукру, аўтамабіляў і сельскагаспадарчых машын.

Звяртаем увагу, што Беларуская чыгунка гатова выканаць усе заяўкі прадпрыемстваў на перавозку грузаў як унутры рэспублікі, так і за яе межы. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by у раздзеле «Грузавыя перавозкі».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год