Беларуская чыгунка ўводзіць у цягніках з нумараванымі месцамі рассадку з улікам рэкамендаванай сацыяльнай дыстанцыі
14 красавіка 2020
З 15 па 29 красавіка 2020 года праязныя дакументы на цягнікі фарміравання Беларускай чыгункі з нумараванымі месцамі будуць афармляцца з выкарыстаннем новай схемы рассадкі ў вагонах.
Рассадка па новай схеме з'яўляецца часовай мерай, якая дасць магчымасць пасажырам выконваць неабходную сацыяльную дыстанцыю ў купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення, і рэкамендавана Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй.
Згодна з новай схемай рассадкі у купэйных вагонах будуць размяшчацца не больш за два пасажыры у купэ, у плацкартных - не больш за тры ў адным адсеку. Для пасажыраў, якія аформілі праязныя дакументы ў адным заказе, дазваляецца продаж і 3 і 4 месцаў у купэ, пры ўмове, што да гэтага ў купэ ніводнага месца не было прададзена.
Пры афармленні праязных дакументаў у вагоны з месцамі для сядзення схема рассадкі пасажыраў залежыць ад іх канфігурацыі – 2 + 2 ці 3 + 2. У двухмесным радзе пасажыр займае месца каля акна, у трохмесным - адзін пасажыр каля акна, а другі – праз месца каля праходу (сярэдні рад застаецца свабодным).
Новая схема рассадкі ўжываецца пры афармленні праязных дакументаў як у чыгуначных касах, так і праз Інтэрнэт.
Калі білеты былі набыты да ўвядзення новай схемы рассадкі, пасажыры займаюць месцы згодна з аформленым праязным дакументам.
Звяртаем увагу, што з 14 красавіка 2020 года продаж праязных дакументаў у цягнікі, прычапныя і бесперасадачныя вагоны міжрэгіянальных ліній фарміравання Беларускай чыгункі часова будуць ажыццяўляцца не раней, чым за 20 сутак да адпраўлення цягніка.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2020 год