Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Работнікі Беларускай чыгункі - фіналісты рэспубліканскага моладзевага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі»

12 сакавіка 2020

Распрацоўка інжынераў-тэхнолагаў Гомельскага і Магілёўскага вагонных дэпо Аляксандра Атокі і Аляксея Ляха выйшла ў фінал 9-га сезона рэспубліканскага моладзевага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі». У намінацыі «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць» Аляксандр Атока і Аляксей Лях прадставілі праект «Распрацоўка методыкі і стэнда аўтаматызаванага магнітапарашковага кантролю цэльнакатаных колаў пры бягучым і сярэднім рамонце колавых пар». Ён накіраваны на аптымізацыю тэхналагічных працэсаў, паляпшэнне якасці работ і павелічэнне прадукцыйнасці працы, забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў.

Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Усяго было прадстаўлена больш за 100 праектаў з усіх рэгіёнаў краіны ў розных намінацыях. Беларуская чыгунка прымае ўдзел у гэтым конкурсе з моманту яго стварэння з 2011 года.

Трэба адзначыць, што сёння на Беларускай чыгунцы працуюць больш за 6 тыс. членаў ГА «БРСМ», створана 173 пярвічныя арганізацыі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год