Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўнікі чыгунак Беларусі і Літвы

06 сакавіка 2020

Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўнікі чыгунак Беларусі і Літвы

5 сакавіка ў г. Мінску ў Цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі прайшлі перамовы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з генеральным дырэктарам АТ «Літоўскія чыгункі» Мантасам Бартушкай.

У ходзе мерапрыемства бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і падвялі вынікі работы за 2019 год па перавозках пасажыраў і грузаў паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай, а таксама намецілі меры, накіраваныя на іх далейшае развіццё.

Аб'ём перавезеных грузаў у 2019 годзе па беларуска-літоўскіх міждзяржаўных стыковых пунктах Гудагай/Кена і Стасілас/Беняконі ў абодвух напрамках склаў 34,8 млн тон, або 93,0% да 2018 года. У тым ліку ў зносінах Беларусь – Літва ў абодвух напрамках, уключаючы перавозкі ў Клайпедскі порт, за 2019 год перавезена 24,9 млн тон, або 97,0%, а ў зносінах з Калінінградскай вобласцю за 2019 год – 9,9 млн тон або 83,9%.

У 2019 годзе Беларускай чыгункай быў забяспечаны ў поўнай меры вываз усіх заяўленых грузаадправіцелямі аб'ёмаў экспартных грузаў у Літву і парты Клайпеда - 17,2 млн тон, тэмп росту якіх склаў 102% да ўзроўню 2018 года. У структуры экспартных грузаў асноўнымі з'яўляюцца: хімічныя і мінеральныя ўгнаенні, нафтапрадукты, будаўнічыя і лясныя грузы, чорныя металы.

Была нададзена ўвага развіццю кантэйнерных перавозак. У тым ліку праекта цягніка «Вікінг». За 2019 год аб'ём перавозак кантэйнераў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па праекце «Вікінг» склаў 50,0 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, ці 111% да 2018 года.

Таксама бакі надалі ўвагу новаму сумеснаму праекту па арганізацыі кантэйнернага цягніка «Containerships train» ў паведамленні Літва – Беларусь – Украіна. Адпраўленне першага цягніка з Клайпеды ў рамках дадзенага праекта адбылося 09.07.2019. За гэты перыяд прайшло 8 паўнасастаўных кантэйнерных цягнікоў «Containerships Train» (589 кантэйнераў у ДФЭ), арганізаваных Беларускай, Літоўскай і Украінскай чыгункамі, а таксама кампаній ТАА «Containerships» і ЗАТ «Intermodal Container Serviсe».

У ходзе перамоваў былі падведзены вынікі і па арганізацыі пасажырскіх перавозак. У цяперашні час для забеспячэння перавозак пасажыраў паміж Беларуссю і Літвой курсіруе 11 пар міжнародных пасажырскіх цягнікоў, з якіх 5 пар у зносінах Мінск – Вільнюс, 5 пар транзітных пасажырскіх цягнікоў у зносінах з Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі і 1 пара ў паведамленні Украіна – Беларусь – Літва – Латвія.

Па выніках работы за 2019 год узрос аб'ём перавозак пасажыраў у міжнародных зносінах Беларусь-Літва-Беларусь і склаў 379,3 тыс. пасажыраў або 116,4% да 2018 года. Цягнікамі фарміравання Беларускай чыгункі перавезена 158,4 тыс. пасажыраў або 115,2% да 2018 года. Асаблівай папулярнасцю карысталася паслуга па набыцці білетаў праз Інтэрнэт, доля якіх у агульным аб'ёме склала больш за 45%. Станоўчая дынаміка адзначана і ў бягучым годзе. У студзені 2020 года аб'ём перавозак пасажыраў павялічыўся на 18,2 %.

Таксама бакі абмеркавалі пытанне падрыхтоўкі да арганізацыі чыгуначных пасажырскіх перавозак паміж сталіцамі Беларусі і Латвіі ў перыяд правядзення ў 2021 годзе Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у г. Мінску і г. Рызе. Адзначана, што ў рамках распрацоўкі новага графіка руху цягнікоў на 2020/2021 год прапрацоўваюцца варыянты арганізацыі праезду дадатковымі цягнікамі (вагонамі) балельшчыкаў у перыяд правядзення спартыўнага форуму.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год