Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі з рабочым візітам наведае Латвію

10 сакавіка 2020

11–12 сакавіка дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам Начальніка чыгункі Ігарам Шылавым прыме ўдзел у рабочай сустрэчы ў г. Рызе (Латвійская Рэспубліка).

У рамках праграмы мерапрыемства адбудзецца рабочая сустрэча з кіраўніцтвам ГАТ «Латвійская чыгунка» і абмеркаванне актуальных пытанняў двухбаковага партнёрства. Таксама ў мэтах удасканалення ўзаемадзеяння і пашырэння супрацоўніцтва ў галіне грузаперавозак праграмай знаходжання беларускай дэлегацыі прадугледжаны рабочыя сустрэчы з кіраўніцтвам стывідорных кампаній, адміністрацый Латвійскіх портаў у Рызе, Вентспілсе і Ліепаі і азнаямленне з інфраструктурай латвійскіх портаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год