Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка за студзень–люты 2020 года павялічыла аб'ём перавозак грузаў у кантэйнерах

18 сакавіка 2020

За студзень–люты 2020 года агульны аб'ём перавозак грузаў у кантэйнерах па БЧ склаў каля 111 тыс. кантэйнераў у ДФЭ (дваццаціфутавы эквівалент), што на 13% больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года. Экспарт прадукцыі прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь у кантэйнерах на знешнія рынкі збыту павялічаны на 35%.

Фактар хуткасці, а таксама захаванасці і надзейнасці чыгуначнага транзіту праз Рэспубліку Беларусь – ключавыя складальнікі канкурэнтаздольнасці сэрвісаў Беларускай чыгункі ў сферы кантэйнерных перавозак, якія дазваляюць адкрываць перспектыўныя маршруты, прыцягваць новых кліентаў і павялічваць аб'ёмы перавозак.

Аднымі з важных праектаў БЧ з'яўляюцца кантэйнерныя перавозкі ў рамках праектаў «ZUBR», «Вікінг», «Беларусь–Румынія» і «Containerships Train», якія валодаюць высокай маршрутнай хуткасцю, канкурэнтаздольнымі тарыфнымі стаўкамі, узгодненай тэхналогіяй пропуску і апрацоўкі грузаў на мяжы.

Таксама стратэгічным напрамкам для чыгункі з'яўляецца развіццё кантэйнерных перавозак у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай. Штодня праз Рэспубліку Беларусь курсіруе 12–14 кантэйнерных цягнікоў. Цягнікі накіроўваюцца з 60 гарадоў Кітая ў напрамку 50 гарадоў 15 еўрапейскіх краін.

У мэтах павышэння прывабнасці кантэйнернага бізнесу Беларуская чыгунка развівае інфраструктуру і павялічвае перапрацоўчыя здольнасці станцый на беларуска-польскіх пагранпераходах. Грузы ў кантэйнерах могуць рухацца па 3 пагранічных пераходаў: Брэст–Цярэспаль, Брузгі–Кузніца Бяластоцкая і Свіслач–Семянуўка.

У жніўні 2019 года завершана мадэрнізацыя станцыі Брэст Паўночны. Новая інфраструктура тэрмінальнага комплексу дазваляе апрацоўваць каля 1 млн кантэйнераў у ДФЭ у год з прадастаўленнем паслуг па захоўванні, кансалідацыі кантэйнераў i своечасовай тэрмінальнай апрацоўцы.

Для прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь створаны спрыяльныя ўмовы для нарошчвання аб'ёмаў паставак экспартна арыентаванай прадукцыі ў Кітай.

Дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі забяспечвае прадастаўленне поўнага комплексу транспартна-лагістычных паслуг ад склада вытворцы да грузаатрымальнікаў у КНР, у тым ліку паслугі «першай і апошняй мілі», падключэнне рэфрыжэратарных кантэйнераў да знешняй крыніцы забеспячэння, кансалідацыю і апрацоўку грузаў, што перавозяцца ў кантэйнерах, і інш.

Выкарыстоўваючы магчымасці і патэнцыял БЧ, а таксама выстраеныя транспартна-лагістычныя рашэнні БТЛЦ, Беларуская чыгунка запрашае прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь да супрацоўніцтва для пастаўкі сваёй прадукцыі ў зносінах Поўнач–Поўдзень і Усход–Захад.

Прапановы па арганізацыі перавозак грузаў у кантэйнерах і пытанні, якія Вас цікавяць, можна накіраваць на адрас электроннай пошты container@rw.by, а таксама атрымаць кансультацыю па тэлефонах +375 17 225 04 07, 225 05 85, 225 49 67.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год