Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка за 2 месяцы гэтага года перавезла парадку 10,5 млн пасажыраў

05 сакавіка 2020

Паводле папярэдніх даных за люты БЧ перавезена больш за 5 млн пасажыраў, што склала 103% да лютага 2019 года. У рэгіянальных зносінах эканомкласа аб'ём перавозак склаў каля 4 млн пасажыраў (або 104% да аналагічнага перыяду 2019 года), у міжрэгіянальных – больш за 723 тыс. пасажыраў (або 102,3% да аналагічнага перыяду 2019 года), у міжнародных зносінах перавезена каля 240 тыс . пасажыраў або на 2,6% больш да ўзроўня лютага 2019 года.

У лютым 2020 года пасажыраабарот узрос на 2,7% у параўнанні з лютым 2019 года і склаў амаль 418 млн пас-км.

За 2 месяцы 2020 года паводле папярэдніх даных Беларускай чыгункай перавезена парадку 10,5 млн пасажыраў (або 102,1% да аналагічнага перыяду 2019 года). Аб'ём перавозак у міжрэгіянальных і рэгіянальных зносінах эканомкласа ўзрос на 2,6% і склаў каля 1,5 млн і 8 млн пасажыраў адпаведна. У міжнародных зносінах перавезена амаль 500 тысяч пасажыраў, што на 5,9% больш за аналагічны перыяд мінулага года.

У студзені–лютым 2020 года пасажыраабарот узрос на 2,9% і склаў больш за 857 млн пас-км.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год