Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language

Беларуская чыгунка за 2 месяцы 2020 года на 7,3% павялічыла перавозку грузаў унутры рэспублікі

17 сакавіка 2020

Беларуская чыгунка за 2 месяцы 2020 года перавезла ўнутры рэспублікі 4,9 млн тон грузаў або 107,3% да аналагічнага перыяду 2019 года.

Асноўную наменклатуру грузаў склалі: будаўнічыя, лясныя, нафтавыя грузы, хімічныя і мінеральныя ўгнаенні і інш.

Грузаабарот унутры рэспублікі ў параўнанні са студзенем–лютым 2019 года ўзрос на 5,5% і склаў 1,6 мільярда т-км.

Пагрузка за 2 месяцы 2020 года павялічылася на 7,7% і склала прыкладна 5 млн тон (у студзені–лютым 2019 года – 4,6 млн тон).

У лютым 2020 года па тэрыторыі Беларусі перавезена 2,7 млн тонаў грузаў, што на 9,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года.

Грузаабарот унутры краіны ў лютым гэтага года ўзрос на 8,4% да аналагічнага перыяду мінулага года і склаў 0,9 млрд т-км.

Пагрузка павялічылася на 8,3% і склала 2,6 млн тонаў (у лютым 2019 году – 2,4 млн тон).

Беларуская чыгунка гатова выканаць усе заяўкі прадпрыемстваў на перавозку грузаў як унутры рэспублікі, так і за яе межамі. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by у раздзеле «Грузавыя перавозкі».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год