Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае працу па электрыфікацыі ўчастка Жлобін–Калінкавічы

05 сакавіка 2020

Дзякуючы інвестыцыям у інфраструктуру чыгунка актыўна працягвае працу па электрыфікацыі новых участкаў чыгуначных ліній. Прыярытэтным у цяперашні час з'яўляецца рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін–Калінкавічы–Барбараў працягласцю 141 км. Дадзеныя работы плануецца завяршыць да канца 2021 года.

У цяперашні час завяршаюцца работы па электрыфікацыі ўчастка Жлобін–Светлагорск-на-Бярэзіне працягласцю 36 км. У бягучым годзе плануецца адкрыць рух цягнікоў на электрычнай цязе па дадзеным участку. Зараз тут у поўным аб'ёме ўстаноўлены апоры кантактнай сеткі і вядуцца работы па мантажу кантактнай падвескі. У тым ліку выканана раскатка 54 км апорнага троса і 40 км кантактнага провада. Ажыццяўляецца будаўніцтва дзяжурнага пункта кантактнай сеткі на станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне.

Таксама завяршаецца ўстаноўка апор кантактнай сеткі на ўчастку Светлагорск-на-Бярэзіне–Калінкавічы–Барбараў.

За апошнія гады на Беларускай чыгунцы працягласць электрыфікаваных участкаў павялічылася на 277 кіламетраў і складае 1228 км або 22,5% ад агульнай працягласці чыгуначных ліній. Электрыфікаваныя ўчасткі Гомель–Жлобін–Асіповічы, Маладзечна–Гудагай–дзяржмяжа з Літвой.

Да 2030 года ў планах Беларускай чыгункі электрыфікаваць асноўныя грузанапружаныя ўчасткі чыгуначных ліній, каб максімальна выкарыстоўваць эканамічную эфектыўнасць перавозкі грузаў і пасажыраў на электравознай цязе.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год