Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае актыўнае развіццё сэрвісу кантэйнерных перавозак

26 сакавіка 2020

23 сакавіка 2020 года з Беларусі ў Кітай адправіўся поўнасастаўны кантэйнерны цягнік з экспартнай прадукцыяй ААТ «Светлагорскі ЦКК». У складзе цягніка 41 саракафутавы кантэйнер з грузам «цэлюлоза бяленая». Адлегласць у 10 тысяч кіламетраў да г. Чэнду цягнік пераадолее за 14–16 сутак. Для параўнання – дастаўка грузаў марскім транспартам па гэтым напрамку складзе больш за 50 сутак.

Рэалізацыя праекта – гэта працяг актыўнай работы Беларускай чыгункі па арганізацыі экспартных кантэйнерных перавозак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў. Ён рэалізаваны пры ўзаемадзеянні з ААТ «Светлагорскі ЦКК», шведскай кампаніяй «Ekman & Co AB», Беларускай чыгункай, АТ «ОТЛК ЕРА».

Таксама Беларуская чыгунка, зыходзячы з патрэб прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, прапануе эфектыўныя транспартна-лагістычныя схемы па арганізацыі экспартна-імпартных перавозак грузаў чыгуначным транспартам у напрамку краін Заходняй Еўропы. Даведачна:
За апошнія паўтара года Беларускай чыгункай рэалізаваны шэраг праектаў па адпраўцы прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Кітай – малочнай, кандытарскіх вырабаў, прадукцыі дрэваперапрацоўкі. Акрамя таго, прыкладам па пашырэнні геаграфіі экспарту паслуг з'яўляецца праект кантэйнернага цягніка па маршруце Беларусь– Румынія, арганізаваны ў партнёрстве з Rail Cargo Logistics d.o.o. (Славенія) і Захід Транс Сэрвіс (Украіна).

У мэтах павышэння прывабнасці кантэйнернага бізнесу БЧ актыўна развівае інфраструктуру і павялічвае перапрацоўчыя здольнасці станцый на беларуска-польскіх пагранпераходах. Таксама БЧ праводзіць сістэмную работу па аптымізацыі працэсу перавозак, якая ўключае ў сябе паскарэнне перадачы грузаў праз пагранічныя пераходы, удасканаленне транспартнага права, прымяненне сучасных інфармацыйных тэхналогій, укараненне электронных юрыдычна значных дакументаў у тэхпрацэсы міжнародных грузавых перавозак, скарачэнне часу на мытнае афармленне, павышэнне хуткасці руху кантэйнерных цягнікоў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год