Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У студзені 2020 года Беларуская чыгунка забяспечыла перавозку амаль 5,4 мільёна пасажыраў ва ўсіх відах зносін

17 лютага 2020

У студзені бягучага года цягнікамі Беларускай чыгункі перавезена больш за 5,375 млн пасажыраў, гэта 101,2% у адносінах да студзеня 2019 года. Найбольшую дынаміку росту паказалі цягнікі міжнародных ліній, якімі перавезена 247,8 тыс. пасажыраў, гэта склала 109,3% да аналагічнага перыяду. Найбольш запатрабаваныя былі цягнікі эканомкласа ў рэгіянальных зносінах, якімі перавезена больш за 4,055 млн пасажыраў, з ростам 101,3%.

102,8% (па адносінах да студзеня 2019 года) прынесла перавозка пасажыраў цягнікамі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа. За першы месяц 2020 года цягнікі з нумараванымі месцамі перавезлі ўнутры Беларусі каля 800 тысяч пасажыраў. Цягнікамі гарадскіх ліній скарысталіся 273,6 тыс. чалавек.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год