Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўнікі чыгунак Беларусі і Латвіі

21 лютага 2020

21 лютага ў Мінску ў Цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі адбыліся перамовы Начальніка чыгункі Уладзіміра Марозава з старшынёй праўлення ГАО «Латвійская чыгунка» Марысам Клейнбергсам.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, падвялі вынікі работы за 2019 год па перавозках грузаў і пасажыраў паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай, а таксама намецілі меры, накіраваныя на іх далейшае развіццё.

Была нададзена ўвага рэалізацыі праекта грузавога экспрэс-цягніка «Мінск–Рыга», курсіраванне якога арганізавана на рэгулярнай аснове паміж сталіцамі дзвюх дзяржаў у 2018 годзе. У рамках дадзенага праекта ў кірунку Рыгі прайшло больш за 340 цягнікоў, якімі перавезена каля 18 тыс. вагонаў. Асноўнай наменклатурай грузаў, якія перавозяцца, з'яўляюцца: лясныя грузы, чорныя металы, нафтапрадукты, угнаенні, соль павараная.

Адпраўленне экспрэс-цягніка ажыццяўляецца па дакладным раскладзе і дазваляе грузаўладальнікам разлічваць на дастаўку грузу дакладна ў час, значна скараціўшы тэрміны дастаўкі.

Так, у 2019 годзе пры ўзаемадзеянні з Латвійскім бокам і канцэрнам «Беллесэкспарт» адпраўлена 111 арганізаваных маршрутных цягнікоў, або 6,3 тыс. вагонаў з грузамі дрэваапрацоўкі.

Кантэйнерным цягніком «ZUBR» па выніках работы за 2019 перавезена каля 6,4 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

Перавозка пасажыраў у зносінах Беларусь–Латвія ажыццяўляецца ў цяперашні час цягніком № 87/88 Мінск–Рыга БЧ і цягніком №32/31 Кіеў–Мінск–Вільнюс–Рыга фарміравання АТ «Укрзалізныця», у састаў якога ўключана бесперасадачная група вагонаў БЧ у зносінах Мінск–Рыга.

Па выніках работы за 2019 год у зносінах з Латвіяй перавезена 19,8 тыс. пасажыраў, або 109,3% да ўзроўню 2018 года.

За студзень 2020 года аб'ём перавозак пасажыраў у зносінах Беларусь–Латвія склаў 1,4 тыс. пасажыраў, або 101,7% да аналагічнага перыяду 2019 года.

У 2019 годзе для цягніка № 87/88 Мінск–Рыга і прычапной групы вагонаў у зносінах Мінск–Рыга ў саставе цягніка № 31/32 Кіеў–Рыга захавана прымяненне сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі.

Акрамя гэтага, адбылося абмеркаванне пытання падрыхтоўкі да арганізацыі чыгуначных пасажырскіх перавозак паміж сталіцамі Беларусі і Латвіі ў перыяд правядзення ў 2021 годзе Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у г. Мінску і г. Рызе. Адзначана, што ў рамках распрацоўкі новага графіка руху цягнікоў на 2020/2021 год распрацоўваюцца папярэднія варыянты курсіравання цягнікоў у гэты перыяд.

У рамках праграмы мерапрыемства латвійскія калегі дэталёва азнаёміліся з работай Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі, з аўтаматызаванымі сістэмамі, якія выкарыстоўваюцца пры арганізацыі перавозачнага працэсу.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год