Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правёў рабочую сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эйнарсом Семанісам

18 лютага 2020

17 лютага ў Упраўленні Беларускай чыгункі прайшла рабочая сустрэча Начальніка чыгункі Уладзіміра Марозава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эйнарсом Семанісам.

У ходзе сустрэчы бакі надалі асаблівую ўвагу пытанням, звязаным з развіццём транспартна-лагістычных паслуг у галіне чыгуначнага транспарту, павелічэннем аб'ёму грузаперавозак паміж Латвіяй і Беларуссю, а таксама перспектывам рэалізацыі праекта грузавога экспрэс-цягніка «Мінск–Рыга–Мінск».

У сферы чыгуначнага транспарту супрацоўніцтва Беларускай чыгункі і ДАТ «Латвійская чыгунка» накіравана на захаванне і нарошчванне аб'ёмаў грузавых перавозак, развіццё чыгуначнай інфраструктуры і ўкараненне інфармацыйных тэхналогій.

Таксама бакі абмеркавалі пытанні далейшага развіцця пасажырскіх перавозак у зносінах Беларусь–Латвія, у тым ліку па арганізацыі перавозкі пасажыраў па маршруце Мінск–Рыга ў перыяд правядзення Чэмпіянату свету па хакею з шайбай у г. Мінску і г. Рызе ў 2021 годзе.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год