Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Гомельскія дружыннікі другі год запар прызнаны лепшымі на Беларускай чыгунцы

27 лютага 2020

27 лютага ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася сумесная нарада прадстаўнікоў Беларускай чыгункі і органаў унутраных спраў на транспарце, у час якой падведзены вынікі дзейнасці добраахвотных дружын па ахове правапарадку ў 2019 годзе. Удзельнікі сустрэчы таксама разгледзелі шэраг актуальных пытанняў па далейшым удасканаленні іх дзейнасці ў 2020 годзе ў арганізацыях Беларускай чыгункі, абмяняліся вопытам і намецілі меры па павышэнню эфектыўнасці ўзаемадзеяння добраахвотных дружын з праваахоўнымі органамі па забеспячэнню аховы правапарадку на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Начальнік упраўлення арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту МУС Рэспублікі Беларусь Вадзім Фядотаў даў высокую ацэнку дзейнасці добраахвотных дружын Беларускай чыгункі і падзякаваў за бясспрэчны ўклад, які яны штодня ўносяць у ахову грамадскага парадку. «Працаўнікі прадпрыемстваў Беларускай чыгункі аказваюць садзейнічанне праваахоўным органам у працы не толькі па прафілактыцы і папярэджанні, але і спыненні правапарушэнняў на аб'ектах чыгуначнага транспарту. З удзелам добраахвотных дружын Беларускай чыгункі у 2019 годзе праведзена 659 аператыўных мерапрыемстваў і рэйдаў, затрымана 2336 парушальнікаў». Вадзім Фядотаў таксама адзначыў, што сёння павінен прымяняцца толькі ўзважаны падыход да прыцягнення грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці.

Таксама ў рамках мерапрыемства была адзначана роля добраахвотных дружын БЧ у рабоце па прафілактыцы невытворчага траўматызму на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У выніку мерапрыемстваў па прафiлактыцы невытворчага траўматызму, якія рэгулярна праводзяцца на Беларускай чыгунцы, у гэтым годзе адбылося на 6 выпадкаў менш, чым у 2018 годзе, і на 162 выпадкі менш, чым у 2007 годзе.

Акрамя таго, падчас нарады прайшло ўзнагароджанне пераможцаў агляду-конкурсу на лепшую добраахвотную дружыну, лепшага камандзіра добраахвотнай дружыны і лепшага дружынніка за 2019 год.

Па выніках спаборніцтва добраахвотная дружына Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі заняла 1-е месца, ёй уручаны пераходны кубак і Дыплом 1-й ступені. На другім месцы – дружына Бабруйскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі, трэцяга месца ўдастоена добраахвотная дружына маторвагоннага дэпо Мінск Мінскага аддзялення чыгункі.

«Лепшым камандзірам добраахвотнай дружыны» прызнаны начальнік сектара ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы Гомельскага аддзялення чыгункі Сяргей Кузняцоў, на другім месцы – манцёр пуці Бабруйскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення БЧ Сяргей Пасько, а трэцяе месца заваяваў слесар-электрык маторвагоннага дэпо Мінск Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Уладзімір Набароўскі.

У намінацыі «Лепшы дружыннік» пераможцамі агляду-конкурсу сталі 12 прадстаўнікоў розных арганізацый БЧ.

Асноўнай задачай добраахвотных дружын, створаных на Беларускай чыгунцы, з'яўляецца садзейнічанне органам унутраных спраў у ахове правапарадку, прафілактыцы і спыненні правапарушэнняў, навучанні грамадзян асновам бяспечных паводзін на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У цяперашні час на аддзяленнях чыгункі і ў арганізацыях чыгуначнага падпарадкавання дзейнічаюць добраахвотныя дружыны, якія ахопліваюць 109 арганізацый і іх адасобленых структурных падраздзяленняў. Агульная колькасць членаў добраахвотных дружын складае 673 чалавекі, з якіх 240 – жанчыны.

У 2019 годзе дружыннікамі БЧ ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі і Ваенізаванай аховай праведзена 5149 рэйдаў, адпрацавана 376 аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры, выдалена 308 грамадзян, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

У 2019 годзе было здзейснена больш 31807 тысяч выхадаў членаў добраахвотных дружын на дзяжурствы, што на 17% больш, чым запланавана і на 6% больш, чым у 2018 годзе. Дружыннікамі таксама суправаджалася 4533 пасажырскіх цягніка.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год