Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка сумесна з АТ «Укрзалізныця» прапрацоўваюць магчымасці павелічэння аб'ёмаў пасажырскіх зносін

27 лютага 2020

У цяперашні час паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай курсіруюць 5 пар цягнікоў беларускага фарміравання: Мінск–Кіеў, Мінск–Адэса, Магілёў–Львоў, Мінск–Запарожжа/Новаалексееўка, Гомель–Сноўск, а таксама 2 пары цягнікоў украінскага фарміравання, якія ідуць транзітам праз Беларускую чыгунку–Кіеў–Рыга і Кіеў–Санкт-Пецярбург.

У цяперашні час чыгуначнымі адміністрацыямі вядзецца сумесная работа па пашырэнню маршрутнай сеткі з рэгіёнамі Украіны, у тым ліку і на парытэтнай аснове. Разглядаюцца пытанні, звязаныя з арганізацыяй курсіравання цягнікоў альбо бесперасадачных вагонаў у зносінах Віцебск–Белгарад-Днястроўскі, а таксама павелічэннем памераў руху ў зносінах Мінск–Львоў, у тым ліку – за кошт парытэтнага абслугоўвання. Арганізацыя чыгуначных зносін з Белгарадам-Днястроўскім дазволіць у перспектыве пашырыць маршрутныя сеткі да ўзбярэжжа Чорнага мора з улікам пажаданняў пасажыраў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год