Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія ветэраны, паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!

21 лютага 2020

Шчыра віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь!

Нягледзячы на змену часоў і пакаленняў, сёння, як і дзесяцігоддзі назад, дзень 23 лютага з'яўляецца ўвасабленнем мужнасці і стойкасці, сілы духу і адданасці Радзіме.

Абарона свайго дома, сваёй айчыны – першарадны абавязак, выкананне якога для кожнага мужчыны Беларусі – справа гонару.

У год 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне гэтае свята мае асаблівае значэнне для нашай краіны, для кожнага яе жыхара ад мала да вяліка. Ён дарагі не толькі ветэранам, але і ўсім нашчадкам Вялікай Перамогі. У гэты дзень мы з удзячнасцю ўспамінаем гераічныя подзвігі воінаў, схіляем галовы перад светлым вобразам тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу свабоду і незалежнасць.

Важкі ўклад у перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ўнеслі і чыгуначнікі. Чыгуначным транспартам ажыццяўляліся масавыя перавозкі, звязаныя з мабілізацыяй і засяроджваннем войскаў, перебазіроўваннем прамысловасці і эвакуацыяй насельніцтва. Рызыкуючы жыццём, нашы бацькі і дзяды аднаўлялі чыгуначныя пуці, у найкарацейшыя часы дастаўлялі да лініі фронту воінскія эшалоны, забяспечвалі бесперабойнае забеспячэнне войскаў, перавозілі раненых, а пасля Вялікай Перамогі прымалі актыўны ўдзел у адраджэнні краіны.

Нізкі вам паклон, дарагія нашы ветэраны! За кожны дзень тых доўгіх чатырох гадоў, за кожны крок на шляху да перамогі, за гераізм у баях, за нашу магчымасць жыць і ствараць.

Сёння святы абавязак кожнага з нас – захаваць мір і згоду ў грамадстве і на зямлі, перадаваць памяць і традыцыі з пакалення ў пакалення, умацоўваць магутнасць і аўтарытэт нашай краіны і добрасумленна работаць на карысць яе працвітання.

Цвёрдасць духа, адвага і рашучасць ва ўсе часы былі неабходныя не толькі ў служэнні Айчыне са зброяй у руках, але і ў паўсядзённым жыцці. 23 лютага – гэта свята тых, хто нясе адказнасць за сучаснасць і закладвае асновы для стабільнай будучыні.

У гэты дзень ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, чыстага неба над галавой, шчасця, кахання і дабра. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір і згода!


Начальнік Беларускай чыгункі   У. М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай
арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў          В.М. Какора

Старшыня арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                      С.П.Гогалеў


Да спісу навін за 2020 год